Гарадзецкі музей мастацтва і этнаграфіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гарадзецкі музей мастацтва і этнаграфіі (да 1994 года Дзіўнаўскі музей мастацтва і этнаграфіі) — колішні музей у в. Гарадзец Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Адкрыты 21 лістапада 1982[1] года ў будынку былога лютэранскага храма XIX ст. Працаваў на грамадскіх пачатках[2][1], філіял Германавіцкага музея культуры і побыту[3].

Хуткія факты Гарадзецкі музей мастацтва і этнаграфіі, Заснаваны ...
Remove ads

Экспазіцыя

Мае 2 залы (плошча экспазіцыі 150 кв. м), больш 1 тыс. экспанатаў (1988)[1].

Экспазіцыя складалася з 2 аддзелаў: этнаграфічнага, у якім экспанаваліся прадметы старажытнай матэрыяльнай культуры беларусаў, матэрыялы археалагічных раскопак на тэрыторыі раёна (крамянёвыя нажы, старажытная зброя, жаночыя ўпрыгожанні, калекцыя манет)[1], у т.л. гарадзішча полацкіх крывічаў VIII — першай паловы XI ст., якое знаходзіцца на мысе правага берага Мнюты (плошча 1 га)[3], вырабы народнага ганчарства, кавальства, пляцення з лазы і саломкі, ткацтва[2], фрагменты тканін са слуцкіх мануфактур (18 ст.), музычныя інструменты, рыбалоўныя прылады і інш.[1], і мастацкага, дзе прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы беларускіх мастакоў Я. Драздовіча, П. Сергіевіча, В. Цвіркі, Л. Шчамялёва, У. і М. Басалыгаў, П. Драчова, Я. Куліка, А. Марачкіна, В. Маркаўца, А. Кашкурэвіча, А. Паслядовіч, У. Тоўсціка, М. Купавы, У. Сулкоўскага, У. Савіча і інш[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Дзіўнаўскі музей мастацтва і этнаграфіі // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-014-9.
  2. М. М. Купава. Дзіўнаўскі музей мастацтва і этнаграфіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  3. Локотко А. И. Туристическая мозаика Беларуси (руск.) / А. И. Локотко [и др.]; науч. ред. А. И. Локотко. Мн.: Беларуская навука, 2011. — С. 175.  640 с. : ил. 3 000 экз. ISBN 978-985-08-1248-3.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads