Генрых Ота Віланд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генрых Ота Віланд (ням.: Heinrich Otto Wieland; 4 чэрвеня 1877, Пфорцгайм, Бадэн, — 5 жніўня 1957, Штарнберг) — нямецкі хімік-арганік і біяхімік.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Штутгарце, Берліне і Мюнхене. З 1901 года доктар філасофіі. З 1909 года экстраардынарны прафесар, з 1913 года член Савета па арганічнай хіміі Мюнхенскага ўніверсітэта і з 1917 года адначасова ардынарны прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы ў Мюнхене. З 1917 года прафесар Фрайбургскага ўніверсітэта, а з 1925 года, замяніўшы Р. Вільштэтэра, узначаліў кафедру арганічнай хіміі ўніверсітэта ў Мюнхене.
Remove ads
Асноўныя працы
Асноўныя працы Віланда па хіміі гармонаў, стэроідаў, алкалоідаў, жоўцевых кіслот, а таксама хларафілу і гемаглабіну. Высунуў (адначасова з В. І. Паладзіным) тэорыю дэгідравання, якая тлумачыць механізм акісляльных рэакцый, у тым ліку працэсаў біялагічнага акіслення.
Сачыненні
- Untersuchungen über die Gallensäuren, «Hoppe-Seyler’s Zeitschrift für die physiologische Chemie», 1916—17, Bd 98, S. 59—64 (сум. з H. Sorge)
- Untersuchungen über die Konstitution der Gallensäuren, там жа, 1932, Bd 210, S. 268-81; Bd 211, S. 261—274 (сум. з Е. Dane und E. Sholz)
- Über den Verlauf der Oxydationsvorgänge, Stuttg., 1933;
Зноскі
- Heinrich Otto Wieland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Heinrich Otto Wieland // Brockhaus Enzyklopädie
- Heinrich Wieland Biographical — Nobel Foundation. Праверана 3 лютага 2021.
- Find a Grave — 1996.
- Remembering Heinrich Wieland (1877–1957) portrait of an organic chemist and founder of modern biochemistry — P. 208. Праверана 6 кастрычніка 2024.
- Heinrich Wieland. 1877-1957 — 1995. — С. 349. Праверана 6 кастрычніка 2024.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads