Георгій Карлавіч Вагнер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георгій Карлавіч Вагнер (6 (19) кастрычніка 1908, Спаск-Разанскі, Разанская губерня — 25 студзеня 1995, Масква) — савецкі і расійскі вучоны, філосаф, гісторык мастацтва, доктар мастацтвазнаўства і ганаровы грамадзянін горада Разані. Вядомы даследчык старажытнарускага мастацтва Ноўгарада, Суздаля, Пскова, Кастрамы, Уладзіміра, Разані.
Remove ads
Біяграфія
У 1930 годзе скончыў мастацка-педагагічны тэхнікум у Разані. З 1933 года працаваў у Разанскім абласным краязнаўчым музеі . У 1937 годзе быў арыштаваны і правёў дзесяць гадоў у Магаданскіх лагерах, працаваў на залатых капальнях Калымы. У 1947 годзе вярнуўся ў Разань, але праз два гады быў зноў арыштаваны і атрымаў адміністрацыйную спасылку ў Краснаярскі край, дзе працаваў у геалагічных партыях чарцёжнікам. Пасля рэабілітацыі паступіў на працу ў Інстытут археалогіі Акадэміі навук СССР на пасаду старшага лабаранта.
У 1968 годзе прадставіў да абароны кандыдацкую дысертацыю, але яму ў адмысловым парадку (з прычыны выключнай значнасці навуковых прац) была прысуджана ступень доктара мастацтвазнаўства.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўны круг навуковых інтарэсаў — Уладзіміра-Суздальская архітэктура і манументальная скульптура, старажытнаруская скульптура XIV-пачатку XVI стагоддзяў, дойлідства Старажытнай Разані, агульныя пытанні тэорыі мастацтва. Аўтар шэрагу фундаментальных навуковых прац.
Узнагароды
У 1980 годзе ўзнагароджаны залатым медалём Акадэміі мастацтваў СССР. У 1983 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР. У 1992 годзе Разанскім гарадскім саветам прысуджана званне Ганаровага грамадзяніна горада Разані.
Памяць
Імя Г. К. Вагнера ў 1998 годзе прысвоена Разанскаму мастацкаму вучылішчу , якое 4 снежня 2008 года адзначыла сваё 90-годдзе[4], і Спаскаму гісторыка-археалагічнаму музею.
Надзея Фёдараўна Высоцкая прысвяціла Г. К. Вагнеру сваю кнігу «Жывапіс барока Беларусі»[5].
Публікацыі
- Вагнер Г. К. Скульптура Владимиро-Суздальской Руси: Юрьев-Польской. — М.: Наука, 1964.
- Вагнер Г. К. Мастера древнерусской скульптуры. Рельефы Юрьева-Польского. — М.: Искусство, 1966. — 144 с.
- Вагнер Г. К. Скульптура Древней Руси. XII век. Владимир. Боголюбово. — М.: Искусство, 1969.
- Вагнер Г. К. Суздаль: Альбом / Фотографии Ю. В. Несквернова, Ю. Д. Панкова, И. И. Смукровича. — М.: Искусство, 1969. — 144 с. — 50 000 экз.
- Вагнер Г. К. Рязань: Альбом / Фотографии А. А. Александрова и Д. В. Белоуса. — М.: Искусство, 1971. — 164 с. — 50 000 экз.
- Вагнер Г. К. Белокаменная резьба древнего Суздаля: Рождественский собор : XIII век / Фотограф А. А. Александров. Институт археологии АН СССР . — М.: Искусство, 1975. — 184, [12] с. — (Памятники древнего искусства). — 20 000 экз. (в пер., суперобл.)
- Вагнер Г. К. Николай Николаевич Воронин // Средневековая Русь. — М.: Наука, 1976. — С. 3-10.
- Вагнер Г. К., Чугунов С. В. «Рязанские достопамятности». — М.: Искусство, 1989.
- Вагнер Г. К., Чугунов С. В. Окраинными землями Рязанскими. — М.: Искусство, 1995. — 144 с. — (Дороги к прекрасному ). — 3 000 экз. — ISBN 5-210-01322-7.
- Вагнер Г. К. Пять лет и ещё один год в Рязанском художественном техникуме: (Клочки воспоминаний): К 95-летию со дня рождения / Вступит. статья Т. Б. Синяевой; Комментарии А. О. Никитина; Рязанский государственный областной художественный музей им. И. П. Пожалостина . — Рязань: Б.и., 2003. — 40 с. — 500 экз. (обл.)
Remove ads
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 18 чэрвеня 2024.
- Bibliothèque nationale de France Georgij Karlovič Vagner // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2015. Праверана 24 жніўня 2018.
- Родной город. Рязанский городской портал — По улицам Рязани прошли… тюбики с краской (05.12.2008)(недаступная спасылка) (руск.)
- Аўтар-складальнік Н. Ф. Высоцкая. Жывапіс барока Беларусі. — Мн.: БелЭН, МФКД.2003. — 304 с. — (:с іл.). — ISBN 985-454-195-9.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads