Граўжышкоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Граўжышко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 года вёска) Граўжышкі.

Хуткія факты Граўжышкоўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лудскага сельсавета[2]. 2 снежня 1959 года ў склад сельсавета з Крайванцаўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў: Баўбы, Відэйшы, Вільчаны, Віцюлі, Дубрава, Ленкаўшчына, Мазураўшчына, Мікшчаўшчына, Павілойці, Побалеўшчына[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У верасні 1975 года ў склад Кальчунскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Адамаўшчына, Габрыялаўшчына, Гушчы, Ленкаўшчына, Лойцеўшчына, Людвікаўшчына, Ралаўшчына, Яхімішкі, хутары Бурнішкі, Суглобішкі і Суслішкі)[4]. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутары Алтажышкі, Буйкі, Іванкаўшчына і Махавое[5], у 1986 годзе — вёска Слабодка (злілася з вёскай Луды)[6]. 21 снежня 1987 года ў склад Семярніцкага сельсавета перададзена вёска Лакуцеўшчына, у склад Кальчунскага сельсавета — 5 населеных пунктаў (вёскі Баўбы, Побалеўшчына, Сенкаўшчына, хутары Відэйшы і Мазураўшчына)[7]. 22 лістапада 2012 года скасаваны хутары Гута і Хаваншчына[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1064 чалавекі[9], 90,8 % — беларусы, 7,0 % — палякі, 1,0 % — рускія, 0,9 % — армяне[10]; паводле перапісу 2019 года — 809 чалавек[11].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 і 22 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).
  5. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  6. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads