Гунар Мюрдаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гунар Мюрдаль (шведск.: Gunnar Myrdal, 6 снежня 1898, Густафс — 17 мая 1987, Стакгольм) — шведскі эканаміст і сацыёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы ў 1974 годзе «за асноўныя працы па тэорыі грошай і глыбокі аналіз ўзаемазалежнасці эканамічных, сацыяльных і інстытуцыйных з'яў».
Remove ads
Біяграфія
Скончыў юрыдычную школу ў Стакгольме. Доктар права Стакгольмскага ўніверсітэта, прафесар там жа.
У 1945—1947 гадах міністр гандлю, у 1947—1957 гадах генеральны сакратар Эканамічнай камісіі ААН па Еўропе.
Заснавальнік і дырэктар Інстытута даследаванняў сусветнай эканомікі пры Стакгольмскім універсітэце (з 1961 года).
Аўтар навуковых прац па пытаннях міжнародных эканамічных адносін, тэорый грошай і эканамічнай дынамікі, дэмаграфічнай палітыкі, узаемазалежнасціэканамічных, сацыяльных, прававых і культурна-маральных фактараў развіцця.
Даследаваў міжрасавыя адносіны і становішча чарнаскурага насельніцтва ЗША («Амерыканская дылема: негрыцянская праблема і сучасная дэмакратыя», т.1-2, 1944), сацыяльна-эканамічныя праблемы слабаразвітых краін Паўднёва-Усходняй Азіі («Азіяцкая драма: даследаванне беднасці народаў», 1968).
Доктар эканамічных навук (1927).
Член Шведскай каралеўскай АН. Ганаровы доктар больш як 30 еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтаў.
Лаўрэат прэмій Ф. Сейдмана (1979). (1974) і Веблена-Команса (1975).
Remove ads
Асабістае жыццё
Жонка - Альва Мюрдаль - дыпламат, палітык і пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1982); сын - Ян Мюрдаль (нар. 1927) - вядомы пісьменнік і журналіст, дачкі: Сісела Мюрдаль-Бок - філосаф, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта, і Кай Фелстер - сацыёлаг.
Асноўныя творы
- «Грашовая раўнавага» (Monetary Equilibrium, 1939).
- «Палітычны элемент у развіцці эканамічнай тэорыі» (The Political Element in the Development of Economic Theory, 1956).
Зноскі
- K Gunnar Myrdal — 1917.
- Karl Gunnar Myrdal // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Myrdal i Ålsten senare Äppelviken, K Gunnar // Two-Chamber Parliament 1867–1970. — 1985. — Т. 5. — С. 77. Праверана 21 студзеня 2022.
- Myrdal, Karl Gunnar // https://www.svenskagravar.se/gravsatt/6a41b3d7-870b-4400-a2e4-39cff3cb154e — Svenskagravar.se. Праверана 10 красавіка 2023.
- https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/memoriam Праверана 6 красавіка 2023.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads