Гімнаспарангій казацкаядлоўцавы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гімнаспарангій казацкаядлоўцавы (Gymnosporangium sabinae) — від паразітычных грыбоў[11], якія пасяляюцца на лісці груш.
Remove ads
Апісанне
Gymnosporangium sabinae разам з Gymnosporangium tremelloides развівае тэлейтаспоры на ядлоўцы (Juniperus). Гэта паражэнне носіць хранічны характар, і таму ядловец служыць пастаяннай крыніцай інфекцыі для яблыні і грушы. Гэтыя пладовыя расліны адыгрываюць ролю прамежкавага гаспадара, бо яны заражаюцца базідыяспорамі з ядлоўца[12].
Прыкладна ў ліпені на верхнім боку лісця яблыневых з’яўляюцца круглявыя чырванавата-аранжавыя плямы з дробнымі цёмнымі кропкамі. Гэтыя кропкі — спермагоніі грыба. Пазней на ніжнім боку лісця развіваюцца эцыдзіі ў выглядзе даўгаватых, конусападобных ці сасцападобных вырастаў, якія размяшчаюцца групамі. Пасля паспявання эцыдзіі разрываюцца зоркападобнымі расколінамі і з іх выкідаюцца эцыдзіаспоры[12].
У некаторыя гады пры моцным развіцці захворвання могуць пашкоджвацца не толькі лісце, але і парасткі з пладамі. На цэлым дрэве бывае цяжка выявіць непашкоджаныя лісці. Такое захворванне прыносіць істотную шкоду: дрэвы не даюць прыросту, плады не могуць развівацца і ападаюць раней часу[12].
Remove ads
Барацьба ў сельскай гаспадарцы
Каб не дапусціць масавага развіцця хваробы, трэба знішчаць зараснікі ядлоўцу побач з пладовымі садамі, а таксама апрыскваць дрэвы спецыяльнымі хімічнымі прэпаратамі[12].
Галерэя
Зноскі
- E.M. Fries (1832) , In: Syst. mycol. (Lundae) 3(2):508
- DC. (1806) , In: Encycl. Méth. Bot. 8:39
- Lamarck & de Candolle (1805) , In: Fl. franç., Edn 3 (Paris) 2:217
- Rebent. (1804) , In: Prodr. fl. neomarch.:350
- Pers. (1801) , In: Syn. meth. fung. (Göttingen) 2:629
- Pers. (1794) , In: Neues Mag. Bot. 1:118
- Gmelin (1792) , In: Systema Naturae, Edn 13 2(2):1472
- Hoffm. (1787) , In: Veg. Crypt. 1:33
- Dicks. (1785) , In: Fasc. pl. crypt. brit. (London) 1:14
- G. Winter (1884) , In: Pilze Deutschl. 1:232
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads