Дабрамысленскае вадасховішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дабрамы́сленскае вадасховішча — вадасховішча ў Беларусі, у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці.
Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лёзна, каля аграгарадка Дабрамыслі. Створана ў 1962 годзе плацінай на рацэ Чарніца для энергетычных (Дабрамыслінская ГЭС) і рэкрэацыйных мэт.
Плошча паверхні 1,16[1] км². Найбольшая глыбіня 6,7 (5[1]) м, сярэдняя 1,9[1] м. Даўжыня 8 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Аб’ём вады 2,25 млн м³. Плошча вадазбору 700 км².
Катлавіна выцягнутая ў рачной даліне. Берагавая лінія моцназвілістая, правы бераг пад лесам, левы забалочаны. Сярэдні шматгадовы сцёк у створы плаціны 145,4 млн м³.
На вадазборы вадасховішча знаходзіцца возера Буёўскае. На беразе вадасховішча размешчана база адпачынку «Энергетык», паляўніча-рыбалоўная[2] база.
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 33, 64. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads