Дабрамысленскі завулак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дабрамысленскі завулакmap
Remove ads

Дабрамы́сленскі завулак — завулак у Маскоўскім раёне Мінска.

Хуткія факты Дабрамысленскі завулак Мінск, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Этымалогія

Назва завулка паходзіць ад назвы гістарычнага прадмесця Мінска Добрыя Мыслі.

Размяшчэнне

Арыентаваны з паўднёвага усходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Маскоўскай, завяршаецца тупіком, не даходзячы да вуліцы Фабрыцыуса. Даўжыня вуліцы складае каля 150 м.

Забудова

Славутасці

  • Мемерыяльная дошка на доме № 3, дзе была канспіратыўная кватэра савецкіх разведчыкаў, устаноўленая ў 1966 годзе (сілумін; скульптар М. Ткачук) і абноўленая ў 1984 годзе[1].
  • Помнік удзельнікам Обальскага камсамольскага падполля каля сярэдняй школы № 41. У 1972 годзе на ўшанаванне памяці ўдзельнікаў Обальскай падпольнай арганізацыі «Юныя мсціўцы» (дзейнічала ў Вялікую Айчынную вайну ў Шумілінскім раёне з пачатку 1942 года да жніўня 1943 года), якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пастаўлена стэла. Імем сакратара падпольнага камсамольскага камітэта, які узначальваў Обальскае падполле, Е. С. Зяньковай была названа піянерская дружына школы. Пры школе працуе музей[1].
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads