Дамір Зломісліч

баснійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дамір Зломісліч (басн.: Damir Zlomislić; нар. 20 ліпеня 1991, Коніц, Боснія і Герцагавіна) — баснійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Зрыньскі» з Мостара.

Хуткія факты Дамір Зломісліч, Нарадзіўся ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў клубе «Шыракі Брыег». Пасля двух гадоў, праведзеных у арэндах у клубах ГОШК (Габела) і «Графін» (Улашым), у сезоне 2012/13 замацаваўся ў складзе каманды, выйграў з ёй Кубак Босніі і Герцагавіны.

Улетку 2013 года перайшоў у харвацкую «Рыеку». Выступаў за гэты клуб у Лізе Еўропы (9 матчаў, 1 гол). Са жніўня 2013 года па сакавік 2014 года не гуляў з-за траўмы. Пасля вяртання не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, і ў лютым 2015 года быў аддадзены ў арэнду румынскаму клубу «Брашоў» да канца сезону. Сезон 2015/16 таксама правёў у арэндзе, цяпер у «Істры 1961».

У ліпені 2016 года перайшоў у турэцкі клуб «Газіянтэп ББ», аднак у пачатку 2017 года вярнуўся ў «Шыракі Брыег», з якім другі раз выйграў Кубак. У чэрвені 2017 года стаў іграком беларускага клуба «Шахцёр» з Салігорска[3]. У складзе салігорскай каманды стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У пачатку 2018 года не трэніраваўся з «Шахцёрам», хутка разам з іншым футбалістам салігорцаў Дражанам Багарычам адправіўся ў «Шыракі Брыег», з якім у лютым афіцыйна падпісаў кантракт[4]. У ліпені 2018 года перайшоў у сербскую «Вайводзіну».

У ліпені 2019 года зноў вярнуўся ў Бонію і Герцагавіну, далучыўшыся да «Зрыньскага».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юніёрскую зборную Босніі і Герцагавіны.

Дасягненні

  • Боснія і Герцагавіна 01Чэмпіён Чэмпіён Босніі і Герцагавіны (2): 2021/22, 2022/23
  • Боснія і Герцагавіна 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Босніі і Герцагавіны: 2019/20
  • Боснія і Герцагавіна Уладальнік Кубка Босніі і Герцагавіны (3): 2012/13, 2016/17, 2022/23
  • Харватыя 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Харватыі: 2013/14
  • Харватыя Уладальнік Кубка Харватыі: 2013/14
  • Харватыя Уладальнік Суперкубка Харватыі: 2014
  • Беларусь 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads