Даніла (князь друцкі)

(XIII ст.) князь друцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даніла (сярэдзіна XIII ст. — 2-я палова XIII ст.[3]) — князь друцкі.

Хуткія факты Даніла, Нараджэнне ...

Вядомы толькі з памянніка Кіева-Пячэрскай лаўры ў спісе канца XV ст., куды занесены род кіеўскага ваяводы князя Дзмітрыя Пуцяціча і шэраг родзічаў пачынаецца з «князя Данила Дрюцкого, князя Михаила, князя Михаила, князя Димитриа, князя Симеона, князя Иоанна…»[4]. Відавочна, апошні ў пераліку — бацька князя Дзмітрыя Пуцяціча, перадапошні — дзед. Няма ў гэтым шэрагу ні братоў бацькі, ні братоў дзеда, пэўна адзначана толькі простая лінія продкаў князя па мячы.[3][5]

Жыццё князя Данілы прыпадала на сярэдзіну — 2-ю палову XIII ст., бо друцкі князь Міхаіл Міхайлавіч згаданы пад 1330 годам, значыць, яго бацька — князь Міхаіл Данілавіч жыў на мяжы XIII—XIV ст., а дзед яшчэ раней.[3]

Паводле Васіля Вароніна, імя Даніла было не з папулярных[5]. У родзе ж Рурыкавічаў свецкія і хросныя імёны даваліся не адвольна, а адсылалі да пэўнага продка, радзей родзіча, што як меркавалася адыграе на лёсе названага. Паводле Фёдара Успенскага, першы вядомы Даніла сярод Рурыкавічаў нарадзіўся ў 1201 годзе, а наступныя, напэўна, былі звязаны з ім сваяцтвам[заўв. 1][6]. Таксама Фёдар Успенскі дапускае ранейшае ўжыванне імя Даніла як хроснага чарнігаўскімі князямі Ольгавічамі[7]. Такім чынам, для друцкага князя імя Даніла магло быць як адзіным, так і толькі хросным, тады ён меў і свецкае. Бацькі Данілы маглі займаць месца ў сувязях выяўленых Успенскім, але даследчык не ведаў гэтага князя, не згаданага радаводнымі кнігамі, і не ўлічыў у сваіх разважаннях.

Звесткамі памянніка даследчыкі звычайна не карысталіся[8], але спробы іх інтэрпрэтацыі вядомы з пачатку XX ст.[5]. Лізавета дэ Вітэ выказала думку пра тоеснасць друцкага князя Данілы з унукам князя Данілы Раманавіча — Данілам Мсціславічам, адзіны раз згаданым пад 1280 годам[заўв. 2][9]. Супадзення імён аднак недастаткова для высноў[5].

Магчыма, апроч Міхаіла, князь Даніла меў прынамсі яшчэ аднаго сына. Нейкі Андрэй Данільевіч без тытула вядомы з дарчага запісу сярэдзіны — 2-й паловы XIV ст. сяльца «на Просмужци» Траецкаму прыдзелу Сафійскага сабора ў пергамінным Полацкім Евангеллі-Апракасе. На думку Андрэя Кузьміна, пра княжацкае паходжанне Андрэя Данільевіча могуць сведчыць санкцыі дарчага запісу супраць князёў і баяр, што просты чалавек або баярын не мог сабе дазволіць. Храналагічна Андрэй Данільевіч можа быць сынам князя Данілы, але пэўна гэта не вядома.[10][11]

Remove ads

Заўвагі

  1. У 1201 годзе нарадзіўся Даніла, сын галіцкага князя Рамана Мсціславіча, па кім бацька назваў яго не зразумела. Імя Данілы Раманавіча было адначасова свецкім і хросным, што можа сведчыць пра яго ўжыванне Рурыкавічамі раней як хроснага. Наступны Даніла, сын пераяслаў-залесскага князя Яраслава Усеваладавіча, нарадзіўся ў 1227 годзе, выбар імя і яму быў бы незразумелым, калі б жонкі князёў Яраслава і Данілы не былі сёстрамі, а князі адпаведна сваякамі. Наданне імя па сваяку не было шырокай практыкай, але не выбівалася з традыцыі, пагатоў для малодшых сыноў. У гэтым кантэксце варта згадкі маці князя Яраслава — Шварноўна[ru], бо ў 1230-я гады князь Даніла назваў Шварнам свайго сына. Дыскусія пра імёны Шварна і Шварноўны трывае некалькі стагоддзяў. Прытым Шварновен было тры сястры не княжацкага паходжання, усе сталі жонкамі князёў, сучаснікаў галіцкага князя Рамана. Жонка князя Рамана, маці Данілы, таксама была не княжацкага паходжання і вядома толькі як Раманава[ru]. Напэўна, імя Данілы ў дзвюх галінах Рурыкавічаў адсылае да іх агульнага продка, хоць і не па мячы, на думку Фёдара Успенскага, ён мог быць з роду маці князя Данілы або нават з роду адной з яго бабаў. Падобная сітуацыя і з імем Аляксандр, прычым у гэтых самых галінах Рурыкавічаў.
  2. Даніла Мсціславіч (пасля 1264 — пасля 1280) — княжыч луцкі. Сын луцкага князя Мсціслава Данілавіча і дачкі палавецкага хана Цягака, шлюб іх адбыўся ў 1253 годзе. Адзіны раз згадваецца Іпацеўскім летапісам, калі зімою 1279—1280 гадоў на загад залатаардынскага хана Тула-Бугі разам з бацькам браў удзел ва няўдалым паходзе на Кракаў. Далейшы лёс невядомы.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads