Дахнарскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дахна́рскае во́зера[2][3] — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дахнарка, прыкладна за 10 км на поўнач ад Полацка, на поўдзень вёскі Рудня.
Плошча паверхні 0,47 км², даўжыня 0,89 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 2,71 км. Найбольшая глыбіня возера 1,7 м, сярэдняя 1,1 м. Плошча вадазбору 73,8 км². Аб’ём вады ў возеры 0,5 млн м³.
Катлавіна Дахнарскага возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 2—3 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера пераважна сплавінныя, у паўночнай частцы забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй ад 10—20 да 200—250 метраў. Дно плоскае, выслана слоем крэменязёмістага сапрапелю таўшчынёй каля 3,6 м.
Возера дыстрофнае, праточнае. Цалкам зарастае падводнай расліннасцю. Праз возера працякае рака Дахнарка (прыток Дрысы), упадае ручай.
У возеры водзяцца шчупак, лінь, акунь, карась, плотка і іншыя віды рыб.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads