Джузэпэ Гарыбальдзі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джузэпэ Гарыбальдзі
Remove ads

Джузэпэ Гарыбальдзі[6] (італ.: Giuseppe Garibaldi; 4 ліпеня 1807, Ніца — 2 чэрвеня 1882, востраў Капрэра) — народны герой Італіі, палкаводзец, адзін з правадыроў Рысарджымента, літаратар. Разам з Каміла Кавурам, Віктарам Эмануілам II і Джузэпэ Мадзіні яго лічаць адным з «бацькоў айчыны» ў Італіі.

Хуткія факты Джузэпэ Гарыбальдзі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Гарыбальдзі быў цэнтральнай фігурай у італьянскім Рысарджымента, бо ён асабіста камандаваў і ўдзельнічаў у шматлікіх ваенных кампаніях, якія прывялі ў канчатковым выніку да фарміравання адзінай Італіі. Ён наогул імкнуўся дзейнічаць ад імя законнай улады, таму яго не прынята лічыць рэвалюцыянерам. Гэтак ён быў прызначаны генералам часовым урадам у Мілане ў 1848 годзе, а таксама генералам Рымскай рэспублікі ў 1849 годзе ваенным міністэрствам, а таксама ўзначальваў Экспедыцыю тысячы ад імя і са згоды Віктара Эмануіла II.

Джузэпэ быў празваны «героем двух міроў» за яго ўдзел у ваенных аперацыях у Паўднёвай Амерыцы і Еўропе. Гэта прынесла яму значную рэпутацыю ў Італіі і за мяжой. Многія з найвялікшых інтэлектуалаў таго часу, як Віктор Гюго, Аляксандр Дзюма і Жорж Санд, усхвалялі яго з захапленнем. Злучанае Каралеўства і Злучаныя Штаты аказвалі яму фінансавую і ваенную падтрымку ў цяжкіх умовах.

Згодна з апісаннем добраахвотнікі пад яго камандваннем насілі чырвоныя кашулі замест уніформы.

Remove ads

Зноскі

1. Joseph Garibaldi / Assemblée nationale

2. Smith D. M., Foot J. Giuseppe Garibaldi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

4. Аспремонте // Военная энциклопедияСПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1911. — Т. 3. — С. 182.

5. Напісанне імя і прозвішча Джузэпэ Гарыбальдзі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.75.
Remove ads

Літаратура

Loading content...

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads