Дзмітрый Іванавіч Калтуноў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Іванавіч Калтуноў (нар. 12 сакавіка 1975, Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Галоўны трэнер мужчынскай нацыянальнай каманды па баскетболе 3х3[2][3].

Хуткія факты Дзмітрый Іванавіч Калтуноў, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

У баскетбол прыйшоў у 8 гадоў, у СДзЮШАР №10 г. Мінск (цяпер гэта спецыялізаваная школа баскетбольнага клуба «Мінск»). Першы трэнер — Вадзім Мікалаевіч Алексін. Навучаўся ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Міхаіла Аляксеевіча Тайца. Выступаў за клубы Беларусі і Польшчы. Быў у складзе моладзевай зборнай Беларусі (U-22) на чэмпіянаце Еўропы-1996, дзе зборная заняла 10-е месца (на пляцоўку не выходзіў).

Па заканчэнні кар’еры баскетбаліста стаў трэнерам. Спачатку працаваў з дзецьмі і ва ўніверсітэце, потым з больш сталымі камандамі: 2 гады працаваў з камандай «Асіповічы». Потым трэнераваў студэнцкую каманду БДЭУ, на базе якой была створана рэзервовая каманда «Цмокі-Мінск», дзе працаваў асістэнтам трэнера Расціслава Вяргуна. Пасля стаў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай па баскетболе 3х3 і галоўным трэнерам мужчынскай моладзевай каманды «Мінск». Пад яго кіраўніцтвам мужчынская зборная Беларусі па баскетболе 3х3 стала бронзавым прызёрам Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[4], моладзевая зборная (U-20) па баскетболе 3х3 стала чэмпіёнам II гульняў краін СНД-2023 у Мінску[5], сярэбраным прызёрам I гульняў краін СНД-2021 у Казані[6], мужчынская зборная Беларусі па фіджытал-баскетболе стала сярэбраным прызёрам Гульняў БРІКС-2024 у Казані[7].

Remove ads

Кар’ера баскетбаліста

Кар’ера трэнера

Дасягненні

У якасці баскетбаліста

У якасці трэнера

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads