Дзмітрый Аляксандравіч Зіновіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Зіновіч (нар. 29 сакавіка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Лада-Тальяці».

Хуткія факты Дзмітрый Зіновіч, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

З 2012 года выступаў за дубль футбольнага клуба «Мінск». У сезоне 2014 стаў часам прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 6 ліпеня 2014 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Нафтанам» (4:0). У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[3].

Сезон 2015 распачаў у дублі, а ў чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды. Аднак, у ліпені атрымаў траўму, з-за якой выбыў да кастрычніка. Пасля аднаўлення ад траўмы вярнуў месца ў асноўным складзе.

У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду брэсцкаму «Дынама»[4]. Пачынаў сезон асноўным абаронцам дынамаўцаў, але пазней страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 года пакінуў «Дынама»[5] і неўзабаве далучыўся да «Белшыны»[6], якую не здолеў выратаваць ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2017 года вярнуўся ў «Мінск»[7]. Сезон 2017 пачаў у якасці аднаго з асноўным цэнтральных абаронцаў мінчан. У верасні 2017 года не гуляў з-за траўмы. У пачатку сезона 2018 хутка замацаваўся ў стартавым складзе, аднак у жніўні атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У чэрвені 2019 года вярнуўся ў строй, але з’яўляўся на полі рэдка, часцей заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль.

У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[8]. Неўзабаве стаў трэніравацца «Іслаччу» і падпісаў кантракт з клубам[9]. Пачынаў сезон у стартавым складзе каманды, з ліпені да кастрычніка не з’яўляўся на полі, у лістападзе вярнуўся ў склад. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[10].

У лютым 2022 года стаў трэніравацца з бабруйскай «Белшынай» і ў выніку падпісаў кантракт[11]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, ў кастрычніку не гуляў з-за траўмы.

У студзені 2023 года стаў іграком брэсцкага «Дынама»[12]. Пакінуў клуб у студзені 2024 года[13]. Пасля праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», але беспаспяхова, і ў сакавіку 2024 года папоўніў склад «Лады-Тальяці»[14].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19). 17 лістапада 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Літвы. У студзені 2015 года прымаў удзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, правёў 5 матчаў. У студзені 2016 года правёў 4 матчы на чарговым Кубку Садружнасці, пасля чаго больш не выклікаўся ў зборную.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads