Дзмітрый Вячаслававіч Віцько
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зміцер Віцько, поўнае імя Дзмітрый Вячаслававіч Віцько (нар. 6 сакавіка 1981, Прусы, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, картограф, рэдактар. Спецыяліст па вайскова-палітычнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага канца XVII — пачатку XVIII стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (2008)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 6 сакавіка 1981 года ў Прусах Старадарожскага раёна Мінскай вобласці[1].
Скончыў у 2003 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 2003 годзе працаваў настаўнікам гісторыі Старынскай базавай школы Стаўбцоўскага раёна[1].
У 2007 годзе скончыў аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Міжусобная барацьба магнацкіх груповак у Вялікім княстве Літоўскім у канцы XVII — пачатку XVIII ст.»[1]
У 2007—2010 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. З 2010 года вучоны сакратар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі. Да 2018 года рэдактар часопіса «Arche. Пачатак», кніжнага выдавецтва «Гайсак»[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Даследуе ваенную гісторыю ранняга Новага часу, грамадзянскую вайну ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1696—1702 гадах, удзел Вялікага Княства Літоўскага ў Паўночнай вайне ў 1702—1709 гадах, гісторыю парламентарызму ў Вялікім Княстве Літоўскім, мікрагісторыю, гістарычную геаграфію і картаграфію[1].
Выдавец навуковай спадчыны гісторыка Мікалая Улашчыка[1].
Бібліяграфія
- Актуальные проблемы истории и культуры. Вып. 2: Парламентарызм у Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII стагоддзі. Мінск, 2020.
- Мікалай Улашчык. Збор твораў : у 3 т. Т. 1: Працы па археаграфіі і крыніцазнаўству. Смаленск, 2017; Т. 2: Працы па гісторыі. Смаленск, 2019.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads