Дзмітрый Мікалаевіч Ушакоў
расійскі і савецкі мовазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Мікалаевіч Ушакоў (24 студзеня 1873, Масква — 20 красавіка 1942) — рускі мовазнавец. Член-карэспандэнт АН СССР (1939). Адзін са стваральнікаў Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі. Галоўны рэдактар і адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка рускай мовы» .
Remove ads
Біяграфія
Закончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1895), з 1907 выкладаў у ім. Прафесар Вышэйшых жаночых курсаў, Інстытута жывога слова, Літаратурнага інстытута імя М.Горкага, Маскоўскага інстытута філасофіі, літаратуры і мастацтва, Маскоўскага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
Працы Ушакова паслужылі асновай для развіцця рускай дыялекталогіі: «Нарыс рускай дыялекталогіі з дадаткам першай карты рускіх дыялектаў у Еўропе» (1915, з М. М. Дурнаво, М. М. Сакаловым), «Кароткія ўводзіны ў навуку пра мову» (1913, 9-е выд. 1929) і інш.
Адзін са стваральнікаў (з 1903) і старшыня (1915—31) Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі. З 1901 удзельнічаў у працы па рэформе рускага правапісу. Узначальваў Арфаграфічную камісію Наркамасветы (1930-я г.). Ініцыятар вывучэння рускай арфаэпіі («Руская арфаэпія і яе задачы», 1928; «Да пытання аб правільным вымаўленні», 1936, апубл. 1964). Галоўны рэдактар і адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка рускай мовы» (т. 1—4, 1934—40).
Remove ads
Зноскі
- Педагоги и психологи мира — 2012.
- Ушаков Дмитрий Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads