Дзяражня (прыток Беседзі)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзяражня, Дзяражанка — рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).

Хуткія факты Дзяражня, Характарыстыка ...

Даўжыня 54 км. Плошча вадазбору 312 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰. Густата рачной сеткі 0,4 км/км².

Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Дзяражня Клімавіцкага раёна, упадае ў Беседзь на ўсходняй ускраіне вёскі Белая Дуброва Касцюковіцкага раёна. Цячэ па паўднёва-ўсходняй ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырыня яе 1—2 км. Абалона двухбаковая, у высокай плыні да вёскі Брацькавічы Касцюковіцкага раёна месцамі забалочаная, ніжэй адкрытая, лугавая, шырынёй 0,7—0,8 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 8,3 км каналізаванае, ніжэй звілістае, яго шырыня ў межань 6—10 м.

У басейне ракі на ўпадаючым ручаі сажалка (вадасховішча), прыкладна за 1,8 км на ўсход ад вёскі Дзяражня,

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads