Дзяражня (Касцюковіцкі раён)

былая вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзяра́жня[1] (трансліт.: Dziaražnia, руск.: Деряжня) — былая вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Беладубраўскага сельсавета.[2]

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

У 1931—1992 гадах цэнтр Дзяражненскага сельсавета. Ліквідавана 20 сакавіка 2012 года[3].

Remove ads

Геаграфія

Дзяражня знаходзілася на прытоку Беседзі. Побач праходзіла аўтадарога КраснаполлеХоцімск. Вёска размяшчалася за 12 км на паўднёвы захад ад Касцюковіч, за 172 км ад Магілёва. Бліжэйшая чыгуначная станцыя — Камунары на лініі КрычаўСураж. На паўднёвы ўсход ад Дзяражні знаходзілася былая вёска Печанеж[4].

Remove ads

Гісторыя

Археалагічны помніккурганны могільнік (9 насыпаў), які размешчаны за 2 кіламетры на паўднёвы ўсход ад вёскі, і старажытнае гарадзішча, за 1,5 кіламетра на паўночны захад ад вёскі на правым беразе ракі Дзяражня, сведчаць, што гэтая мясцовасць заселена людзьмі ў далёкай старажытнасці.[2][4]

Вёска ўпершыню згадана пад 1777 годам як вёска Дзяражня ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні.[4] Па рэвізіі 1816 года вёска, 8 двароў, 66 сялянскіх душ мужчынскага полу, належала памешчыку В. І. Галынскаму.[4] Па рэвізскіх матэрыялах 1850 года ў вёсцы было 116 жыхароў, ва ўладанні памешчыка А. І. Камара.[4] У 1852 годзе ў маёнтку памешчык Альфонс Комар заснаваў сукнавальню, даход з якой складаў 200 рублёў.[2] На 1880 год вёска, 27 двароў, 237 жыхароў, у Студзянецкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Частка вяскоўцаў займалася кавальскім і кравецкім промысламі.[2][4] Побач з вёскай праходзіла вялікая дарога.[2] Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы было 33 двары, вадзяны млын, карчма, царква.[4] У 1896 годзе была пабудавана драўляная праваслаўная Архістраціга-Міхайлаўская царква (прыход якой аб'ядноўваў 1707 прыхаджан). Царкве належала 33 дзесяціны зямлі.[2]

На пачатку XX стагоддзя сяло — цэнтр сельскагаспадарчай грамады, якая мела ў карыстанні 333 дзесяціны зямлі.[2] У 1907 годзе адкрыта народнае вучылішча (30 вучняў).[4] У 1909 годзе 30 двароў, 238 жыхароў. Меліся млын і казённая вінная крама.[2][4] У 1923 годзе вясковыя дзеці наведвалі школу за 0,5 кіламетра ў вёсцы Красніца, у 1924 годзе тут навучалася 10 дзяцей з вёскі Дзяражня.[2]

З 3 сакавіка 1924 года вёска ў БССР. З 17 ліпеня 1924 года вёска ў Касцюковіцкім раёне Калінінскай, з 9 чэрвеня 1927 года Магілёўскай акругі.[2][4] У 1926 годзе 63 двары, 327 жыхароў. Працавалі вятрак, сукнавальня, вадзяны млын, скураная майстэрня, кузня.[2] У 1929 годзе створаны калгас «Сталінскі прызыў».[2] З 3 мая 1931 года вёска — цэнтр сельсавета.[2][4]

У Вялікую Айчынную вайну 30 верасня 1943 года вызвалена ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.[4]

У 1986 годзе ў складзе саўгаса «Печанеж» (цэнтр — вёска Печанеж).[4] Працавалі Дзяражненскае лясніцтва, 8-гадовая школа, 6-гадовая школа, Дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, аддзел сувязі.[4]

Крывалінейная вуліца, арыентаваная з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, забудавана двухбакова індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У цэнтры часткі вёскі сярод жылой забудовы размяшчаліся грамадскія будынкі.[4]

У сувязі з радыяцыйнай забруджанасцю пасля чарнобыльскай катастрофы жыхары (231 сям'я) пераселены ў чыстыя мясцовасці.[4]

Remove ads

Насельніцтва

  • 1816 год — 66 сялянскіх душ мужчынскага полу[2][4]
  • 1850 год — 116 жыхароў[4]
  • 1880 год — 237 жыхароў, 27 двароў[2][4]
  • 1909 год — 238 жыхароў, 30 двароў[2][4]
  • 1926 год — 327 жыхароў, 63 двары[2]
  • 1959 год — 336 жыхароў[4]
  • 1970 год — 290 жыхароў[4]
  • 2007 год — 1 жыхар, 1 гаспадарка[4]

Інфраструктура

  • 1880 год — карчма, вадзяны млын[2][4]
  • 1907 год — народнае вучылішча (30 вучняў)[4]
  • 1909 год — млын, казённая вінная крама[2][4]
  • 1926 год — вятрак, сукнавальня, вадзяны млын, скураная майстэрня, кузня[2]
  • 1986 год — Дзяражненскае лясніцтва, 8-гадовая школа, бібліятэка, Дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, аддзел сувязі[4]

Славутасці

  • Курганны могільнік (9 насыпаў, за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі)[2][4]
  • Старажытнае гарадзішча (за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі на правым беразе ракі Дзяражня)[4]
  • Драўляная праваслаўная Архістраціга-Міхайлаўская царква (пабудавана ў 1896 годзе)[2]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads