Дом сувязі (Гомель)
Гомель From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дом сувязі — будынак у Гомелі, адзін з асноўных кампазіцыйных акцэнтаў ансамбля плошчы Леніна[1].
Пабудаваны ў 1981 годзе з цэглы і жалезабетону па праекце архітэктара Р. Ціхава і інжынераў Н. Даронінай, В. Дабравольскай[2]. Цяпер будынак займаюць аддзяленне паштовай сувязі № 60 і «Белтэлекам».
Remove ads
Архітэктура
Будынак складаецца з некалькіх рознавялікіх аб’ёмаў, згрупаваных вакол унутранага дворыка: 14- і 3-павярховы аб’ёмы арыентаваны на плошчу Леніна, 5- і 2-павярховыя — на праспект Леніна.
Кампазіцыя галоўнага фасада, арыентаванага на плошчу Леніна, заснавана на кантрасце 14-павярховага аб’ёма і выцягнутага 3-павярховага стылабата, які мае суцэльнае шкленне фасадаў, падзеленых металічнымі аконнымі рамамі[1].
Падоўжаную кампазіцыю аб’ёму ўзмацняюць вынесеныя за межы фасадаў вынесеныя за межы фасадаў гарызантальныя парапеты. 5-павярховы аб’ём вырашаны ў строгіх лаканічных формах, у афармленні фасадаў выкарыстана рэльефная апрацоўка паверхняў панэляў. Кампазіцыя фасадаў 14-павярховага аб’ёму заснавана на спалучэнні вертыкальных алюмініевых рэбраў з гарызантальнымі міжпавярховымі міжаконнямі, апрацаванымі стэмалітам[1], фасад 3-павярховага — дэкарыраваны 5 парамі свяцільняў[2]. У афармленні фасадаў і інтэр’ераў выкарыстаны дэкаратыўная тынкоўка, гранітныя і мармуровыя пліты, алюміній, стэмаліт і інш. аддзелачныя матэрыялы[1].
Унутраная планіроўка будынкаў — калідорная і анфіладная. У 14-павярховым і 3-павярховым карпусах знаходзіліся тэлеграфна-тэлефонная станцыя, абласное вытворча-тэхнічнае ўпраўленне сувязі і інш. службы, у 2-павярховым — паштамт, канферэнц-зала на 450 месцаў, сталовая і інш., у 5-павярховым — цэнтральны тэлеграф, міжгародняя тэлефонная станцыя[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads