Дрысвята
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дрысвята, Друкша — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 44 км. Плошча вадазбору 1020 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Леваруч: Прорва.
Агульныя звесткі
Пачынаецца каля вёскі Грытуны (да пабудовы ГЭС Дружбы народаў ў 1953 годзе рака выцякала з возера Дрысвяты). Дзялянка былога рэчышча паміж вёскамі Ёдзішкі і Вусце цяпер лічыцца прытокам Дрысвяты — Дрысвяткай. Высокая плынь ракі ў межах Браслаўскай грады, нізкая — на захадзе Полацкай нізіны, вусце каля вёскі Казяны. На вадазборы 139 азёраў, якія займаюць плошчу каля 125 км² (12 % вадазбору).
Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 200—250 м. Абалона перарывістая, яе пераважная шырыня 50 — 100 м. Рэчышча ўмерана звілістае, паміж вёскамі Кякшты (вусце Прорвы) і Ёдзішкі на працягу 8,9 км каналізаванае. Шырыня рэчышча ў межань да 14 м. Цячэ праз азёры Доўгае, Высокае[2] (паміж імі ў 1961 годзе пабудавана ГЭС «Шлях да камунізму»[3]) і Богінскае. У вадазборы ракі Дрысвята, на беразе возера Дрысвяты (тэрыторыя Літвы) пабудаваная Ігналінская АЭС.
Remove ads
Зноскі
- Geographic Names Server — 2018.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads