Прорва
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Про́рва — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Дрысвята (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 716 км². Выцякае з возера Дрысвяты каля вёскі Дрысвяты, цячэ праз азёры Ставок і Аболе, вусце за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Абалікшты. Рэчышча слабазвілістае. Паміж азёрамі Ставок і Аболе на рацэ ў 1953 годзе пабудавана міжкалгасная ГЭС «Дружба народаў» (выток ракі Дрысвята з возера Дрысвяты быў перагароджаны дамбай і ўвесь сцёк з басейна возера пайшоў на раку Прорва праз турбіны ГЭС).
У басейне ракі возера Пеліканы.
Remove ads
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 40. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads