Дубна (Слаўгарадскі раён)

вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ду́бна[2] (трансліт.: Dubna, руск.: Дубно) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Да 2006 года ўваходзіла ў склад Каменкаўскага сельсавета[3].

Remove ads

Геаграфія

Непадалёк ад вёскі знаходзіцца возера Святое.

Гісторыя

Згадваецца паміж 1598 і 1610 гг. як вёска Прапойскай воласці пры продажы маёнтка Тайманава[4]. У 1649 годзе згадваецца як вёска ў Прапойскім старостве ў Рэчыцкім павеце ВКЛ[5]. У гістарычных крыніцах згадваецца Дубна (1675), Добна (1752). З 1835 году ўладанне Бенкендорфа. У 1884 годзе 25 двароў, 197 жыхароў. У 1926 годзе дзейнічала чатырохкласная школа[6].

Насельніцтва

  • 1884 год — 197 жыхароў, 25 двароў
  • 1910 год — 332 чалавекі, 46 двароў[6]
  • 1999 год — 63 чалавекі
  • 2009 год — 20 чалавек[7]
  • 2011 год — 21 чалавек
  • 2019 год — 5 чалавек

Славутасці

  • Паселішча-1 эпохі неаліту і бронзавага веку. На заходняй ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Ганчароўка.
  • Паселішча-2 эпохі неаліту і бронзавага веку. На паўночнай ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Збішча.
  • Паселішча-3 эпохі неаліту і бронзавага веку. На захад ад вёскі, на ўсходнім беразе возера Святое, ва ўрочышчы Купальня[8].
  • За 4 км на поўнач ад Дубна знаходзіцца гідралагічны помнік прыроды Блакітная крыніца.
Remove ads

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Дубі́на, ж.. Дубі́ня, ж.
  2. LVIA, SA-5349, l. 700
  3. НГАБ у Мінску, ф. 1736, воп. 1, спр. 2, с. 193
  4. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с. 567
  5. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с.552
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads