Дуброўка паўзучая
шматгадовая расліна з ярка-жоўтымі кветкамі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лапчатка паўзучая[1] (Potentilla reptans) — від кветкавых раслін роду Дуброўка (Potentilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовая расліна 10—70 см даўжынёй. Сцёблы ляжачыя, з парасткамі, паўзучымі або якія сцелюцца. Лісце складаецца з 5—7 лісточкаў. Вышыня 10-15 см. Сцёблы неразгалінаваныя, укараняюцца. Лісце чарговае, ад доўгачарашковага да амаль чарашковага. Лісточкі ад эліптычных да зваротнаяйкападобных, буйна зубчастыя, зялёныя з абодвух бакоў. Прылісткі вузка эліптычныя, востраканцовыя[2].
Кветкі 18—25 мм у дыяметры, адзінкавыя, рэдка па 2, на доўгіх (3,5—8,5 см) прамастаячых кветаножках у пазухах. Вяночак радыяльна сіметрычны, ярка-жоўты, пялёсткаў 5, з вышчарбленай верхавінай, даўжынёй 8—12 мм, удвая даўжэй, чым чашачка. Чашачка 5-дольная. Тычынак 20. Плады — шэра-карычневыя сямянкі, некалькі разам[2].
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Эфіопіі, Эрытрэі, Канадзе, ЗША.
Ва Украіне расце ў сырых месцах, на лугах і сярод кустоў на ўсёй тэрыторыі.
Галерэя
- Парасткі
- Лісток
- Кветка
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 105. — 160 с. — 2 350 экз.
- luontoportti.com . (англ.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads