Жлобінскае возера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жлобінскае возераmap
Remove ads

Жло́бінскае возера[1][2] — возера ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, ва ўсходняй частцы горада Баранавічы. Адносіцца да басейна ракі Шчара.

Хуткія факты Жлобінскае возера, Морфаметрыя ...
Remove ads

Назва

Назва возера балцкага паходжання, ранейшая назоўная форма — Жлобін. У пазнейшы час ля яго паўночна-заходняга берага вядомы аднайменны хутар. Назоўны адпаведнік — тапонім Жлобін на Дняпры.[крыніца не паказана 108 дзён]

Гідранімічныя адпаведнікі[крыніца не паказана 108 дзён] — літоўскае Globys (рака), прускае Globe (возера). Яны звязаныя з літоўскім globti «ахопліваць, ахінаць»[3]. Далей да індаеўрапейскага *gleb(h)- «сціскаць» (ад карацейшага *gel- «сціскаць; акруглы»)[4].

Назва Жлобін з таго ж семантычнага шэрагу, што і балцкія назвы рэк тыпу Горадзен (> Гараднічанка), Гамея (> Гамяюк), якія ўрэшце ўзыходзяць да каранёў *gher(d)- «ахопліваць; агароджваць», *gem- «хапаць, сціскаць».[крыніца не паказана 108 дзён] Такія назвы адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[3].

Нейкі з гэтых каранёў мог быць і ў адпачатнай, даперакладной назве возера Ахват[ru] (руск.: Охват), з якога выцякае Дзвіна.[крыніца не паказана 108 дзён]

Thumb
Возера Жлобін на карце Шуберта (1865—1866)

Дастасаваная да возера, назва з коранем Glob- магла значыць «Круглае (возера)», а дастасаваная да ракі — «Звілістая, кружлівая (рака)». Тыпалагічна так жа сама паміж сабой дачыняюцца словы акружаць, круглы, кружляць.[крыніца не паказана 108 дзён]

У беларускай антрапаніміі вядомыя прозвішчы Глоба, Глобус, Жлоба, Жлобіч[5], якія могуць быць варыянтамі кораня *glob-. З прозвішчам Жлоба звязваў назву горада Жлобін географ В. Жучкевіч[6].

Remove ads

Водаапісанне

Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,6 км, шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Найбольшая глыбіня 1 м.

У возеры водзяцца плотка, карась, акунь, шчупак і іншыя віды рыб.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads