Жозіяс Браўн-Бланке
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жозіяс Браўн-Бланке (фр.: Josias Braun-Blanquet; 3 жніўня 1884, Кур, Швейцарыя — 20 верасня 1980, Манпелье, Францыя) — адзін з буйнейшых геабатанікаў ХХ стагоддзя, заснавальнік і кіраўнік франка-швейцарскай (сярэднееўрапейскай) школы геабатанікі, стваральнік сістэмы класіфікацыі расліннасці, што дамінуе ў наш час.
Remove ads
Біяграфія
У 1905—1912 гадах быў асістэнтам батанікаў Шротэра, Брокман-Ерош і Рубеля.
У 1913—1915 гадах вучыўся ў Манпелье пад кіраўніцтвам Чарлза Флахаўта.
У 1914—1921 гадах праводзіў палявыя даследаванні ў Швейцарскім нацыянальным парку.
У 1915 годзе ва ўніверсітэце Манпелье атрымаў ступень доктара філасофіі (PhD).
У 1915—1922 годзе асіставаў Эдуарду Рубелю, затым чытаў лекцыі ва ўніверсітэце Цюрыха.
З 1930 года і да канца жыцця Браўн-Бланке — дырэктар Міжнароднай станцыі альпійскай і міжземнаморскай геабатанікі (International Station for Alpine and Mediterranean Geobotany, SIGMA) у Манпелье, дзе працягваў геабатанічных даследаванні.
У 1948 годзе заснаваў і стаў першым рэдактарам вядучага заходняга часопіса па фітацэналогіі і экалогіі раслін Vegetatio (у цяперашні час Plant Ecology).
Remove ads
Зноскі
- Brozović D., Ladan T. Josias Braun-Blanquet // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #139008349 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- Ванисова Е. А. Сотрудничество Московского общества испытателей природы и Линнеевского общества Лиона, Cooperation between the Moscow Society of Naturalists and the Linnean Society of Lyon // Историко-биологические исследования — 2023. — Т. 15, вып. 4. — С. 40–60. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2023-4-40-60
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
