Жыцік расстаўлены

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жыцік расстаўлены
Remove ads

Жыцік расстаўлены[1], Жытвіца, Жыцік[2], Дурнап’ян[3][4][5] (Lolium remotum) — від раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Від утвораны сярэднім чынам паміж кросбрыдынгам і інбрыдынгам і блізкі да жыцікам ап’яняючым (Lolium temulentum)[6].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя

Аднагадовая расліна 30-60 (100) см даўжынёй; сцёблы прамыя. Лігула 1-2.5 мм даўжынёй, абрэзаная. Ліставыя пласціны лінейныя, 10-26 см x 1-6.5 мм, паверхні гладкія або шурпатыя ніжэй суквецця[5][7][8].

Каласы 6-13 (23) см даўжынёй, з гладкай воссю. Каласковыя лускі карацей каласка, 6-10(16) мм даўжынёй. Ніжняя кветкавая луска 4-5 мм даўжынёй. Пылавікоў 3; 1.6-2.2 мм даўжынёй. Зярняўка прадаўгаватая або яйкападобная, 3.2-4.5 мм даўжынёй, у 2-3 разы больш у даўжыню, чым у шырыню. 2n = 14[5][7][8].

Remove ads

Распаўсюджанне

Натуралізаваны від: Ірак, Афганістан, Іран, Кітай, Індыя, Пакістан, Аўстралія, Расія, Беларусь, Украіна, Іспанія (Лас-Пальмас, Санта-Крус на Тэнэрыфэ), Аргенціна[7][9][10].

Ва Украіне расце як пустазелле ў пасевах ільну: вядомыя адзінкавыя месцазнаходжанні ў Львоўскай, Ровенскай, Жытомірскай і Сумскай абласцях[5].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads