Запольскі сельсавет (Віцебскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Запо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Заполле.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Навасёлкаўскага і Тарасенскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лёзненскага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета ўключаны 10 населеных пунктаў Курынскага сельсавета (Астраўскія, Белікава, Брылі, Вайцяхі, Гаркава, Калінка, Лунькі, Сабалёва, Хатоля і Штанова), якія былі перададзены 25 снежня 1962 года ў склад Лёзненскага раёна[2]. З 2 жніўня 1966 года ў складзе Віцебскага раёна[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Запольскага сельсавета 45 населеных пунктаў[4]. 17 жніўня 2010 года скасаваны вёскі Булы і Дзеснянінава[5], 24 лістапада 2011 года — вёска Марковічы[6].
Remove ads
Насельніцтва
Перад Другой сусветнай вайной у сельсавеце пражывала 11 461 чалавек (2 439 двароў). Пасля вайны было адноўлена 1259 двароў, а ў ліпені 1969 года ў сельсавеце пражывала 3 619 чалавек. Падчас вайны нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі 870 чалавек і 2 361 двор; з 443 чалавек, якія былі адпраўлены на прымусовыя працы, вярнуліся 393 чалавекі. На франтах Другой сусветнай вайны загінула 729 жыхароў сельсавета, яшчэ 242 чалавекі загінулі ў савецкіх партызанскіх атрадах[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 954 чалавекі[8], з іх 91,8 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 0,7 % — узбекі, 0,5 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 823 чалавекі[10].
Remove ads
Населеныя пункты
Населеныя пункты, знішчаныя нямецкімі акупацыйнымі ўладамі[11]
- Дубавіца — вёска, якая знаходзілася за 3 км на ўсход ад в. Кавалёва. Перад вайной жыло 193 чал. (42 двары). У кастрычніку 1943 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 28 чал. і спалілі вёску.
- Лычнёва — вёска, якая знаходзілася за 3 км на ўсход ад аграгар. Тарасенкі. Перад вайной жыло 185 чал. (40 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 144 чал. і спалілі вёску.
- Падзяродня — вёска, якая знаходзілася за 1 км на паўночны ўсход ад в. Храпакі. Перад вайной жыло 82 чал. (19 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 21 чал. і спалілі вёску.
- Плоткі — вёска, якая знаходзілася ў сельсавеце. Перад вайной жыло 176 чал. (35 двароў). У лютым 1943 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 25 чал. і спалілі вёску.
- Сазаны — вёска, якая знаходзілася за 3 км на паўднёвы ўсход ад в. Сапраны. Перад вайной жыло 220 чал. (40 двароў). У снежні 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 21 чал. і спалілі вёску.
- Стэськава — вёска, якая знаходзілася за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Храпакі. Перад вайной жыло 46 чал. (11 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 20 чал. і спалілі вёску.
- Шыцікі — вёска, якая знаходзілася за 5 км на поўдзень ад в. Дразды. Перад вайной жыло 145 чал. (38 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 84 чал. і спалілі вёску (38 двароў). На месцы вёскі пастаўлена стэла.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads