Зізі Жанмер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зізі Жанмер (фр. Zizi Jeanmaire), сапраўднае імя — Рэнэ Марсель Жанмер (фр. Renée Marcelle Jeanmaire; 29 красавіка 1924, Парыж — 17 ліпеня 2020, Талашна, Швейцарыя) — французская балерына, этуаль.
Remove ads
Біяграфія
Вучылася ў балетнай школе тэатра Гранд-Опера. У 1939 годзе дэбютавала ў кардэбалеце гэтага тэатра. Сярод найбольш яркіх балетных работ — Кармэн у лонданскай пастаноўцы Ралана Пеці (1949).
Пасля 1954 года выступала таксама як спявачка мюзік-хола, драматычная актрыса, актрыса кіно. Здымалася ў Чарльза Відара, Жана Дэлануа і Тэрэнса Янга, грала на Брадвеі.
У 1954 годзе выйшла замуж за Ралана Пеці. Іх шлюб працягнуўся да смерці Пеці ў 2011 годзе. Іх дачка, Валянціна Пеці, таксама стала актрысай і танцоркай.
Remove ads
Зноскі
- Archives de Paris
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- Zizi Jeanmaire // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Mort de Zizi Jeanmaire, la reine du music-hall — Purepeople. Праверана 17 ліпеня 2020.
- Zizi Jeanmaire, inoubliable interprète de « Mon truc en plumes », est morte — Le Monde. Праверана 17 ліпеня 2020.
- Innocenti M. Mort de Zizi Jeanmaire, la chanteuse de "Mon truc en plumes" — 2020.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads