Каарэл Ээнпалу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каарэл Ээнпалу
Remove ads

Каарэл Ээнпалу (эст.: Kaarel Eenpalu; да 1935 — Карл Эйнбунд эст.: Karl August Einbund; 26 мая 1888 — 27 студзеня або 28 студзеня 1942, Кіраўская вобласць) — эстонскі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Каарэл Ээнпалу, міністр унутраных спраў Эстоніі[d] ...

У 1919 — член Устаноўчага сходу. У 1919—1920 — дзяржаўны кантралёр. У 1920 — галоўны рэдактар газеты Tallinna Teataja. Уваходзіў у склад Народнай партыі, з 1923 удзельнічаў у дзейнасці Згуртавання аграрыяў.

У 1920, 1921—1924 і 1924—1926 — міністр унутраных спраў. У 1924 быў галоўным рэдактарам газеты Kaja. У 1926—1932, 1933—1934 — старшыня Рыйгікогу, член Рыйгікогу пяці скліканняў. У ліпені-лістападзе 1932 — дзяржаўны старэйшына (кіраўнік дзяржавы). У 1934—1938 — зноў міністр унутраных спраў, ініцыятар працэсу «эстанізацыі» імёнаў і прозвішчаў грамадзян краіны. У 1938—1940 — дэпутат Дзяржаўнага прадстаўнічага сходу. У 1938—1939 — прэм’ер-міністр. У 1939—1940 — генеральны дырэктар дзяржаўнай кампаніі Eesti Fosforit.

У 1930—1932 узначальваў моладзевую арганізацыю «Маладыя арлы». У 1930—1935 быў старшынёй Эстонска-польскага таварыства, у 1932 — старшыня Палаты сельскай гаспадаркі. У 1923—1940 — член Эстонскага алімпійскага камітэта. Ганаровы член савета афіцэраў 2-га артылерыйскага палка.

У 1940 годзе быў арыштаваны на сваім хутары. Быў асуджаны да працяглага тэрміна пазбаўлення волі і адпраўлены ў лагер, дзе памёр ад запалення лёгкіх.

Remove ads

Зноскі

  1. Kaarel Eenpalu // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q12361673'></a>
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #119156539 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads