Каліта (Слуцкі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каліта́[1] (трансліт.: Kalita, руск.: Калита) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Вясейскага сельсавета.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Амговіцкага сельсавета[2]. З 2009 па 2016 год у Сорагскім сельсавеце[3].
Насельніцтва — каля 20 чалавек.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца на аўтамабільнай трасе Слуцк — Бабруйск. Размешчана за 20 км на ўсход ад Слуцка, за 125 км ад Мінска. Галоўныя вуліцы: Цэнтральная, Школьная, Далёкая.
Адлегласць ад Бабруйска — 90 км, ад гарадскога пасёлка Урэчча — 13 км, ад пасёлка Амговічы — 6 км.
Гісторыя
Паводле неправераных звестак, упершыню Каліта згадваецца ў 17 ст.
27 чэрвеня 1941 года ў Каліце размяшчаўся камандны пункт 14-га механізаванага корпуса (3 роты, 5 гармат і 2 бронемашыны), узначаленым палкоўнікам Іванам Васільевічам Тутарынавым. З раніцы 27 чэрвеня часткі XXIV матарызаванага корпуса генерала фон Швепенбурга, абышоўшы абарону часцей 4-й арміі на рацэ Случ збілі савецкія войскі паўночней і паўднёвей Слуцка, пацяснілі на ўсход ад ракі Случ і цалкам авалодалі горадам. Аднак развіць наступленне ў хуткіх тэмпах немцам не ўдалося. Войскі палкоўніка Тутарынава, якія загадзя стварылі ў сябе ў тыле шматлікія загараджэнні, аказалі ўпартае супраціўленне.
Да 10 гадзіны 28 чэрвеня 3-я і 4-я танкавыя дывізіі Гудэрыяна сутыкнуліся на ўсход ад ракі Случ на асабліва насычаную загараджэннямі лінію Амговічы — Каліта, на якой абараняліся савецкія танкісты. Узяць гэту лінію праціўніку не ўдалося. У баі каля Каліты пад агнём аказаўся камандзір нямецкай дывізіі генерал-лейтэнант Вальтэр Модэль (будучы генерал-фельдмаршал), яго дывізія панесла цяжкія страты, пры гэтым быў цяжка паранены камандзір мотапяхотнага батальёна маёр Кратцэнберг і забіты яго намеснік капітан Ортс. Каб зламаць абарону Тутарынава, нямецкае камандаванне накіравала ў абыход з поўначы танкі з пяхотай. Гэтыя часці прабіліся да сярэдзіны дня ў раён Старых Дарог. Савецкім войскам прыйшлося адступіць. Сам палкоўнік Тутарынаў быў паранены і трапіў у шпіталь.
Раніцай 29 чэрвеня 1944 года перадавы атрад 9-й гвардзейскай кубанскай кавалерыйскай дывізіі ўжо генерал-маёра Івана Васілевіча Тутарынава і 32-і кавалерыйскі полк падышлі да Каліты і, заняўшы яе, рушылі далей на вызваленне Слуцка.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Амговіцкага сельсавета[2].
Remove ads
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads