Каліцыум усыпаны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каліцыум усыпаны (Calicium adspersum) — від грыбоў рода Каліцыум (Calicium) сямейства Каліцыевыя (Caliciaceae).
Remove ads
Сінонімы
Апісанне
Ад падобных відаў адрозніваецца маленькімі апатэцыямі, падобнымі на значкі, якія дасягаюць у вышыню да 1,5 мм. Слаявіна зярністая, шэрая ці аліўкава-рудая, апатэцыі чорныя, з жоўтым ці зеленаватым налётам на галоўцы[1][2].
Расце на кары старых дубоў у парках і лясах, таксама на гнілых хваёвых пнях ў забалочаных хваёвых лясах[1][2][3].
Арэал
Сустракаецца па ўсяму Паўночнаму паўшар’ю. Падвід Calicium adspersum subcp. australe распаўсюджаны ў паўднёвым паўшар’і[1]. У Беларусі вядомы ў Брэсцкай (Пружанскі раён), Гродзенскай (Свіслацкі раён) і Гомельскай (Жыткавіцкі раён) абласцях[2].
Ахова
Зноскі
- Calicium adspersum(недаступная спасылка) (англ.)
- Каліцыум усыпаны ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
- Calicium adspersum (англ.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads