Канстанцінас Караманліс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцінас Караманлі́с (грэч. Κωνσταντίνος Καραμανλής; 23.2.1907, Проці, каля г. Серэ, Грэцыя — 23.4.1998) — грэчаскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Афінскі ўніверсітэт. Дэпутат парламента (з 1935, выбіраўся 12 разоў). У 1946—54 міністр працы, транспарту, сацыяльнага забеспячэння, нацыянальнай абароны, грамадскіх работ. Заснавальнік і старшыня партый Нацыянальны радыкальны саюз (1955—67) і «Новая дэмакратыя» (з 1974). У 1963—74 у эміграцыі (Парыж). У 1955—63 і 1974—80 прэм’ер-міністр Грэцыі, садзейнічаў лібералізацыі эканомікі краіны і дэмакратызацыі яе грамадскага жыцця, правёў рэферэндум аб скасаванні манархіі (1974). У 1980—85, 1990—95 Прэзідэнт Грэчаскай Рэспублікі, дамогся ўступлення Грэцыі ў Агульны рынак (1981).
Remove ads
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- Konstantinos Karamanlis // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Konstantinos Karamanlis // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads