Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Чавусы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у горадзе Чавусы Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Фрунзэ, 27.
Remove ads
Гісторыя

Парафія існуе з 1651 года. Да 1832 года ў Чавусах дзейнічаў кляштар кармелітаў, але пасля паўстання 1830—1831 гадоў айцы кармеліты былі выгнаны, а парафія стала філіялам чэрыкаўскага касцёла. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў касцёл быў закрыты і знаходзіўся ў запусценні. У 1868 годзе будынак касцёла быў перададзены пад юрысдыкцыю праваслаўнай царквы.
У 1913 годзе жыхары Чавусаў пабудавалі новы неагатычны касцёл Дзевы Марыі — Каралевы. Пасля Другой сусветнай вайны, падчас хрушчоўскай антырэлігійнай кампаніі быў разабраны на цэглу ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў[1][2].
17 снежня 1994 года ў прыватным доме была здзейснена першая літургія адроджанай парафіі ў Чавусах. Ад вясны 1995 года вернікі сталі збірацца на могілках, дзе кожную суботу здзяйснялася літургія. Праз нейкі час была афіцыйна зарэгістраваная парафія Найсвяцейшай Дзевы Марыі — Маці Касцёла.
Увосень 1996 года ксёндз Караль Тамэцкі набыў дом пад часовую капліцу. Летам 1997 года ў парафію быў прызначаны новы пробашч Францішак Рудзь, які вырашыў пабудаваць новы касцёл. Тэрыторыя пад будынак была асвечана 31 жніўня 1999 года.
1 чэрвеня 2002 года касцёл быў асвечаны кардыналам Казімірам Свёнткам, архібіскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З 5 жніўня 2007 года ў парафіі працуюць манахі з Ордэна Пабожных Школаў (айцы піяры)[3].
Remove ads
Архітэктура
Будынак цяперашняга касцёла — твор сучаснай авангарднай архітэктуры. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які над фасадам завершаны прамавугольнай сценкай-званічкай з люкарнай па цэнтры. Да алтарнай сцяны далучана паўкруглая апсіда пад канічным пакрыццём, крапаваная высокай і глыбокай аркатурай. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны ўзнятымі пад карніз даху стральчатымі аконнымі праёмамі, ліштвы якіх выступаюць і ствараюць гафрыраваны пояс уздоўж яго.
Паралельна побач з храмам пастаўлена аднапавярховая прамавугольная ў плане плябанія, злучаная з алтарнай часткай храма крылом-пераходам.
Remove ads
Пробашчы
- Караль Тамэцкі.
 - Францішак Рудзь.
 - Гжэгаж Ксёнжак.
 
Зноскі
- Касцёл кармэлітаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2022. Праверана 21 студзеня 2020.
 - Гісторыя парафіі ў Чавусах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2022. Праверана 21 студзеня 2020.
 
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

