Кахоўская ГЭС
гідраэлектрастанцыя на Дняпры From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кахо́ўская ГЭС — разбураная гідраэлектрастанцыя на Дняпры на поўдні Украіны. З’яўлялася шостай (ніжняй і апошняй) ступенню каскада гідраэлектрастанцый на рацэ Дняпро. Размешчана за 5 км ад горада Новая Кахоўка Херсонскай вобласці. Утварала Кахоўскае вадасховішча.
Кахоўская ГЭС забяспечвае гадавое рэгуляванне сцёку Дняпра для энергазабеспячэння, арашэння і водазабеспячэння засушлівых раёнаў поўдня Украіны, а таксама суднаходства ад Херсона да Запарожжа.
6 чэрвеня 2023 года ў час баявых дзеянняў Кахоўская ГЭС была падарвана[2][3][4] і разбурана. Таксама ёсць думка, што ГЭС разбурылася праз неадпаведную эксплуатацыю, злачынную халатнасць расійскага боку і атрыманыя раней пашкоджанні[5]. Узровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы рэзка ўпаў, былі затоплены тэрыторыі ніжэй па цячэнні Дняпра, што выклікала гуманітарную і экалагічную катастрофу.
Remove ads
Галерэя
- Вадазліўная плаціна
- Вадазліўная плаціна
- Кахоўскае вадасховішча
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads