Кенет Мак-Мілан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кенет Мак-Мілан (англ.: Kenneth MacMillan; 11 снежня 1929, г. Данфермлін, Вялікабрытанія — 29 кастрычніка 1992, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі артыст балета і балетмайстар.

Хуткія факты Кенет Мак-Мілан, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Кенет Мак-Мілан нарадзіўся ў шатландскім мястэчку Данфермлін. Пасля пераезду ў горад Грэйт Ярмаўт ён пайшоў у сярэднюю школу. Пасля таго, як ён прачытаў у часопісе пра балет, ён зацікавіўся мастацтвам і стаў браць урокі ў Філіса Адамса.

Вучыўся ў балетнай школе трупы «Сэдлерс Уэлсбале» (Лондан). У 1946—1948 гадах саліст гэтай трупы. З 1950-х гадоў балетмайстар, у т.л. у Штутгарцкім балеце, Амерыканскім тэатры балета (Нью-Ёрк), Нямецкай гарадской оперы (Заходні Берлін, 1966—1969).

У 1970—1977 гадах дырэктар, з 1977 года мастацкі кіраўнік Каралеўскага балета Вялікабрытаніі.

Памёр Кенет Мак-Мілан падчас прэм’еры адноўленага ім спектакля «Маерлінг».

Remove ads

Харэаграфія

У 1965 годзе паставіў балет «Рамэа і Джульета» на музыку Сяргея Пракоф’ева з Марго Фонтэйн і Рудольфам Нурыевым у галоўных ролях.

Балеты «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева (1965) і «Манон» на музыку Ж. Маснэ (1974) у яго пастаноўцы ідуць на многіх сцэнах свету.

З іншых пастановак: «Канцэртныя танцы», «Агон», «Пацалунак феі» і «Вясна свяшчэнная[ru]» І. Стравінскага, «Трыяда» на музыку Пракоф’ева, «Поры года» на музыку Дж. Вердзі, «Гларыяна» на музыку Б. Брытэна, «Сфінкс» Д. Міё, «Маерлінг» на музыку Ф. Ліста, «Канец дня» на музыку М. Равеля.

Remove ads

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>
  2. Sir Kenneth MacMillan // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q31964'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads