Клара Гітлер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клара Гітлер (ням.: Klara Hitler, у дзявоцтве — Пёльцль (ням.: Pölzl); 12 жніўня 1860, Вайтра, Аўстрыйская імперыя — 21 снежня 1907, Лінц, Аўстра-Венгрыя) — жонка і стрыечная пляменніца Алаіса Гітлера, маці Адольфа Гітлера.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Бацька — Іаган Баптыст Пёльцль (ням.: Johann Baptist Pölzl), маці — Іагана Гютлер (ням.: Johanna Hüttler; 19 студзеня 1830 — 8 лютага 1906), дачка Іагана Непамука Гютлера.
У Клары Пёльцль было пяць братоў і пяць сясцёр. Амаль усе браты і сёстры памерлі ў маленстве або вельмі маладымі, у жывых засталося толькі дзве сястры:
- Ёган (1849 — на першым годзе жыцця), Франц (1855 — на першым годзе жыцця), Ёзэф (1857—1878), Антон (1858—1863), Карл Барыс (1864—1865).
- Марыя (1851—1855), Барбара (1854—1855), Іагана (1863 — 29 сакавіка 1911 — замужам не была, была гарбатай, памерла ад дыябетычнай комы, завяшчала свайму ўлюбёнцу — Адольфу Гітлеру — самую вялікую частку свайго стану), Марыя 1867 — на першым годзе жыцця), Тэрэзія (Шміт) (1868—1935, выйшла замуж за багатага селяніна і працягнула род Гітлераў).
Пасля школы Клара ў трынаццаць гадоў уладкавалася да Алаіса Гітлера хатняй прыслужніцай. Яна даводзілася Алаісу стрыечнай пляменніцай[2], дачкой яго адзінакроўнай сястры. У 1880 годзе па патрабаванні другой жонкі Алаіса Францыскі была вымушана вярнуцца дадому да маці.
У 1885 годзе, пасля смерці другой жонкі Алаіса Гітлера, Клара і Алаіс пажаніліся. Дазвол на жаніцьбу быў атрыманы з Ватыкана, бо каталіцкае біскупства ў Лінцы не дало дазволу з-за блізкага сваяцтва. Алаіс быў на 23 гады старэйшы за Клару, а Клара да моманту жаніцьбы ўжо была цяжарная (яшчэ да смерці Францыскі яна зноў з’явілася ў доме Алоіса ў якасці хатняй прыслужніцы).
Адольф Гітлер нарадзіўся 20 красавіка 1889 года і быў вельмі падобны на маці. Вочы, форма броваў, рота і вушэй былі дакладна як у яе. Маці, якая нарадзіла яго ў 29 гадоў, дужа яго любіла. Перад гэтым яна страціла траіх дзяцей.
Пасля смерці 2 лютага 1900 года малодшага сына Эдмунда, Адольф застаўся адзіным сынам Клары Гітлер.
У 1903 годзе памёр галава сям'і, яго дачка Ангела выйшла замуж, у доме з маці засталіся толькі Адольф і яго сястра Паўла, а таксама Ёгана Пёльцль, сястра Клары.
18 студзеня 1907 года ёй зрабілі складаную аперацыю (рак малочнай залозы). У лістападзе 1907 года Адольф Гітлер вярнуўся ў Лінц да безнадзейна хворай маці. 21 снежня 1907 года Клара Гітлер памерла, 23 снежня Адольф пахаваў яе каля бацькі.
Remove ads
Ацэнкі
Эрых Фром лічыў яе жанчынай станоўчай, разважлівай, працавітай і адказнай.[3]
Адлюстраванне ў мастацтве
У фільме «Гітлер: Узыходжанне д’ябла» (2003) яе сыграла Стокард Чэнінг.
Зноскі
- Vgl. Ian Kershaw: Hitler, 1889—1936, Stuttgart 1998, S. 37.
- Эрих Фромм, «Анатомия человеческой деструктивности», Глава 13.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
