Клаус Марцін Шваб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клаус Марцін Шваб (ням.: Klaus Martin Schwab; нар. 30 сакавіка 1938, Равенсбург, Германія) — швейцарскі эканаміст, заснавальнік і прэзідэнт Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе.
Клаўс Шваб вырас у Равенсбургу. Вучыўся ў гімназіі. Яго бацька быў дырэктарам фабрыкі.
Клаўс Шваб вучыўся ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха. Ён вывучаў машынабудаванне. Пасля заканчэння вышэйшай школы, Шваб атрымаў дыплом інжынера. У 1965 годзе Шваб стаў доктарам тэхнічных навук (Dr. sc. Techn.). Шваб таксама вучыўся ў універсітэце швейцарскага горада Фрайбурга, дзе ён вывучаў эканоміку прамысловасці. У 1967 годзе ён атрымаў ступень доктара эканомікі (Dr. rer. Pol.). Шваб таксама скончыў Гарвардскі ўніверсітэт і атрымаў ступень магістра (Master of Public Administration).
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads