Красаўка беладонна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Красаўка беладонна
Remove ads

Краса́ўка беладонна[1] (Atropa belladonna) — від кветкавых раслін роду Красаўка (Atropa) сямейства Паслёнавыя (Solanaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назвы

Красаўка беладонна, соннае ачмурэнне[1], шалёная ягада[1], беладонна, красаўка[2][3], воўчыя ягады[2].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 2[1] м з мясістым коранем. Сцябло прамое, галінастае, залозіста апушанае ў верхняй частцы. Лісце простае, суцэльнае, завостранае, з гладкім краем, на кароткіх чаранках. Кветкі паніклыя, званочкавыя, адзіночныя, зрэдку па 2 ў пазухах лісця і разгалінаваннях сцябла. Колер кветак брудна-фіялетавы або чырванавата-буры з адценнямі. Плод — бліскучая сакаўная ягада чорнага колеру.

Расліна ядавітая. Маюцца алкалоіды атрапін, гіясцыямін, скапаламін і інш.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока), вырошчваецца ў многіх краінах, у тым ліку ў Індыі, Пакістане, ЗША і Бразіліі[4]. Цеплалюбівая расліна. Мезафіт, гіграфіт і эўтроф[5]. Расце ў зрэджаных лясах, на ўзлесках, высечках, у хмызняках, па берагах рэк, каля дарог. Цвіце ў чэрвеніжніўні[1]. Размнажаецца насеннем.

Ахоўваецца на тэрыторыі Азербайджана, Арменіі, Украіны, шэрагу рэгіёнаў Расіі[5].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.  588 с., іл. 10 000 экз.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  4. Красавка обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads