Леў Ісакавіч Кантаровіч
вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леў Ісакавіч Кантаро́віч[1] (18 жніўня 1903 — 30 кастрычніка 1958) — вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі, доктар медыцынскіх навук (1948), прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Любонічы (сучасны аграгарадок Любонічы ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1928 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1930 года на кафедры акушэрства і гінекалогіі ў Мінскім медыцынскім інстытуце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр медыцынскай службы.
Памёр у Мінску. Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках.
Навуковая дзейнасць
Л. І. Кантаровічу належаць навуковыя працы па праблемах плацэнтарнай крыві, пазаматачнай цяжарнасці. Сярод апублікаванага:
- Гемоплацентарная терапия в акушерстве и гинекологии [Текст] : Автореферат дис. на соискание ученой степени доктора медицинских наук / Доц. Л. И. Канторович ; Минский гос. мед. ин-т. — Минск : [б. и.], 1958. — 32 с.; 22 см.
- Плацентарная кровь и применение ее для целей переливания в акушерстве и гинекологии. — Мн., 1940.;
- Клиника внематочной беременности — Мн. 1936. (разам з В. Н. Шатэрнікам);
- Переливание крови в акушерской практике / Под ред. Л. С. Персианинова — Мн., 1963.
Remove ads
Узнагароды
- 2 ордэны Чырвонай Зоркі (1943, 1945)
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1945)
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
- Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» (1945)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads