Лубін жоўты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лубін жоўты
Remove ads

Лубін жоўты[1], Люпін (Lupinus luteus) — від кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Кармавая культура. Атрымаў шырокае распаўсюджанне ў сельскагаспадарчай вытворчасці розных краін. Ён лепш за іншых відаў расце на пясчаных і супясчаных глебах, а таксама мае высокую азотфіксуючую здольнасць. Акрамя таго, лубін жоўты — адна з нямногіх бабовых раслін, здольных паспяхова развівацца і фіксаваць азот на кіслых глебах.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Аднагадовыя травяністыя расліны каля 60 (80) см вышынёй. Сцёблы прамыя, тоўстыя, бароздавыя, пакрытыя рассеянымі, мяккімі, тонкімі валасінкамі. Лісце пальчастае, на доўгіх хвосціках. Лісточкі ў ліку 7-11 штук, звычайна 8-9 штук, да 6 см даўжыні, вузкія, даўгаватыя, коратка завостраныя, з доўгай, вузкай, выцягнутай асновай, бела валасістыя. Суквецце 15-30 см даўжынёй, верхавіннае, шматкветкавае, густое, коласападобнае, прамое. Кветкі з моцным прыемным водарам, кольчатыя, на вельмі кароткіх кветаножках, яркія, светла жоўтыя. Вяночак 1,3 см даўжыні, матыльковы. Цвіце ў чэрвені-ліпені.

Remove ads

Распаўсюджанне

У дзікім выглядзе распаўсюджаны ў прыбярэжнай зоне заходняй часткі Пірэнейскага паўвострава, Марока, Тунісе, Алжыры, на астравах Корсіка, Сардзінія, Сіцылія, у Паўднёвай Італіі. У Ізраілі і Ліване хутчэй за ўсё здзічэў. Здаўна вырошчваецца ў Паўночнай Еўропе, Беларусі і Украіне, у меншым маштабе ў Заходняй Аўстраліі і Паўднёвай Афрыцы. У Паўднёвай Францыі і на востраве Мадэйра сустракаецца як здзічэлы.

Remove ads

Хваробы

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. 2 350 экз.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads