Малы чырвоны чарвяк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малы чырвоны чарвяк, або Малы выпаўзак — від дажджавых чарвей сямейства Lumbricidae[1]
Remove ads
Апісанне

Малы чырвоны чарвяк бывае даўжынёй ад 60 да 150 мм, шырынёй ад 4 да 6 мм і мае прыкладна 100 сегментаў. Клітэлюм з 26-га па 32-і сегмент. Афарбоўка цела чырвона-карычневая, ад чырвонага да чырвона-фіялетавага колеру, на канцы цела бялейшая. Першапачаткова радзімай з’яўляецца Еўропа, аднак дзякуючы чалавеку жывёла распаўсюдзілася па ўсім свеце.
Спосаб жыцця
Як і Eisenia foetida, малы выпаўзак можа пераварваць яшчэ адносна нераскладзены арганічны матэрыял расліннага паходжання і таму трымаецца ля паверхні зямлі пад лісцем або іншымі адкідамі. У адрозненне ад Eisenia foetida, ён можа будаваць праходы ў зямлі, а таксама прасоўвацца наперад у больш глыбокія пласты. Часта яго можна знайсці ў прыкаранёвай вобласці (рызасфера) раслін. Упадабаная велічыня pH складае ад 3,0 да 7,7. Малы чырвоны чарвяк адносна марозаўстойлівы. У яго, гэтак жа як і ў іншых відаў роду Lumbricus, маецца высокая патрэба ў кальцыі, таму ён аддае перавагу багатым вапнай глебам або адходам.
Remove ads
Значэнне
Малы чырвоны чарвяк быў інтрадукаваны ў Канаду, Злучаныя Штаты, Чылі і Аўстралію. Від мае там нязначнае эканамічнае значэнне. Ён выкарыстоўваецца ў якасці прынады рыбаловамі, асабліва ў Паўночнай Амерыцы. Нявыкарыстаныя чарвякі вытрасаюцца звычайна на зямлю і могуць такім чынам шырока распаўсюджвацца, таму асабліва вялікія папуляцыі можна выявіць паблізу азёр у Паўночнай Амерыцы. Малы выпаўзак як «перапрацоўшчык» глебы спрыяе ўрадлівасці сельскагаспадарчых плошчаў. У Інданезіі і Кітаі, разам з іншымі відамі чарвякоў, малога выпаўзка вырошчваюць і перапрацоўваюць у бялковы парашок і затым прадаюць у якасці біялагічна актыўнай дабаўкі або лекаў.
З'яўляюцца прамежкавымі гаспадарамі круглых чарвей сямейства метастрангіліды (Metastrongylidae)[2][3][4].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads