Манастыр (востраў)

востраў на возеры Неспіш From Wikipedia, the free encyclopedia

Манастыр (востраў)
Remove ads

Манасты́р (трансліт.: Manastyr), таксама вядомы як Манасты́рскі, Кляшто́р[1], Святы́[2] — востраў на возеры Неспіш. Прыкладная плошча — 0,021 км². У нашы дні незаселены.

Хуткія факты Манастыр, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія

Thumb
Карта

Востраў Манастыр месціцца на возеры Неспіш за 325 м на поўнач ад аднайменнай вёскі, за 5 км на ўсход ад Браслава.

Сфарміраваны ледавіковымі адкладаннямі. Пераважаюць пясчаныя глебы. Берагі зарастаюць трыснягом, дрэвамі і хмызнякамі. У цэнтральнай частцы вылучаецца некалькі нізін, куды ўвесну сцякаюць адталыя воды і фарміруюць невялікія часовыя азёры.

Гісторыя

Назва вострава Манастыр паходзіць ад пабудаванага на ім праваслаўнага мужчынскага манастыра Успення Багародзіцы, які ўпершыню ўзгадваецца пад 1500 г. у сувязі з перадачай манастыру Вялікай Княгіняй Аленай Іванаўнай 15 сялян[3]. Пасля Берасцейскай уніі 1596 г. манастыр перайшоў у валоданне Ордэна Базыльян. У ім захоўваўся абраз Маці Божай Браслаўскай. У 1832 г. манастыр згарэў ад маланкі, але абраз захаваўся і быў перанесены ў касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Браслаў)[4].

У 1930-я гады востраў набыў селянін Ізідар Зямец і апрацоўваў тут зямлю. Пазней сюды прывозілі на лодках на пашу авечак, прыплывалі па ягады[5].

У нашы дні востраў уваходзіць у склад ахоўваемай зоны Нацыянальнага парка Браслаўскія азёры. У 2019 годзе пачаліся археалагічныя раскопкі.

Remove ads

Адлюстраванне ў культуры

Манастыр на востраве на возеры Неспіш узгадваецца ў рамане Івана Шамякіна «Вялікая княгіня»[6].

Зноскі

  1. Ярашэвіч, А. Маці Божая Браслаўская. // Наша Вера. № 2 (48) 2009. С. 37
  2. Цудадзейны абраз Маці Божай Браслаўскай можа стаць укаранаванай святыняй(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2020. Праверана 23 снежня 2018.
  3. Шамякін, І. Вялікая княгіня. / Іван Шамякін. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1997
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads