Маруна марэнападобная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маруна марэнападобная[1][2] (лац.: Gālium rubioīdes) — від кветкавых раслін роду Маруна (Galium) сямейства Марэнавыя (Rubiaceae)[3][4][5]. Расліна ўпершыню апісана ў 1753 годзе шведскім сістэматыкам Карлам Лінея[6][7].
Некаторыя даследчыкі разглядаюць маруну марэнападобную як падвід Galium boreale[8].
Remove ads
Распаўсюджанне, апісанне
Шырока распаўсюджаны ад Цэнтральнай Еўропы да Далёкага Усходу Расіі і паўночна-ўсходу Турцыі[9][10].
Шматгадовая травяністая расліна. Ліст просты, з гладкім краем і вострай верхавінай. Лісце размешчанf па даўжыні сцябла; лістаразмяшчэнне мутоўчатае, па 4 ліста на кожным узроўні. Суквецце — мяцёлка. Кветкі, як правіла, белага колеру, памерам да 1 см, з чатырма пялёсткамі[2].
Экалогія, заўвагі па ахове
Расце па абочынах дарог, берагах рэк, у лясах, стэпах і на лугах. Мезатрофная, мезафітная, святлалюбная расліна[2].
Від занесены ў Чырвоную кнігу Літвы (з 2007 года), а таксама ў рэгіянальныя Чырвоныя кнігі Украіны (Закарпацкай, Львоўскай і Цярнопальскай абласцей)[2].
Сінаніміка
Мае наступныя сінанімічныя назвы[6][9]:
- Galium articulatum Lam.
- Galium articulatum var. pygmaeum
- Galium boreale subsp. exoletum
- Galium boreale subsp. mugodsharicum
- Galium boreale var. rubioides
- Galium dasypodum Klokov
- Galium exoletum Klokov
- Galium geniculatum Roem. & Schult.
- Galium mugodsharicum Pobed.
- Galium nervosum var. rubioides
- Galium physocarpum Ledeb.
- Galium praeboreale Klokov
- Galium pseudorubioides Schur
- Galium pygmaeum DC.
- Galium rubioides var. articulatum
- Galium rubioides subsp. dasypodum
- Galium rubioides var. eriophyllum
- Galium rubioides var. pseudorubioides
- Galium salicifolium Klokov
- Galium volgense Pobed.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 57. — 160 с. — 2 350 экз.
- Маруна марэнападобная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- World Checklist of Selected Plant Families: Royal Botanic Gardens, Kew(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2021. Праверана 29 мая 2019.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads