Маруна прамастаячая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маруна прамастаячая
Remove ads

Маруна прамастаячая[1][2] (Galium album) — від раслін сямейства Марэнавыя (Rubiaceae), распаўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Судане.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая трава даўжынёй 30—100 см. Сцябло узыходзячае, галінастае, 4-вугольнае, вузлы апухлыя, голыя. Лісце: звычайна 6—8 ў коле, сядзячае; ліставыя пласціны ад ланцэтных да лінейна доўгіх, найшырэйшыя на кончыку, 10—30 × 1,5—5 мм[2][3].

Суквецце — шырокая, досыць няшчыльная мяцёлка. Вяночак колападобны, ад белай да жаўтлява-белай афарбоўкі, 4-пялёсткавы. Чашачка адсутнічае. Тычынак 4. Плод 2-часткавы, голы, амаль бліскучы, чырванавата-карычневы схізакарп; карпелі даволі сферычныя, 1 мм шырынёй[2][3].

Remove ads

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Судане[4].

Ва Украіне расце на сухіх лугах, па ўзлесках, каля дарог — на ўсёй тэрыторыі[2].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Galium erectum Huds.
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наук. думка, 1987. — С. 262. (руск.) (укр.)
  3. NatureGate. luontoportti.com. Праверана 9 лістапада 2018. (англ.)
  4. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads