Мары-Луіз Калейра Прэка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мары-Луіз Калейра Прэка (англ.: Marie-Louise Coleiro Preca, нарадзілася 7 снежня 1958, Кормі, брытанская калонія Мальта) — мальтыйскі палітык-лейбарыстка, прэзідэнт Мальты з 4 красавіка 2014 года[2] па 4 красавіка 2019.
Remove ads
Біяграфія
Мары-Луіз Калейра Прэка нарадзілася ў цэнтры вострава Мальта (тады яшчэ брытанскай калоніі) ў горадзе Кормі ў канцы 1958 году. Скончыла Мальтыйскі ўніверсітэт.
Стала першай жанчынай, якая ўзначаліла мальтыйскую партыю, калі ў 1982—1991 гадах займала пасады генеральнага сакратара. Акрамя гэтага, яна ў розны час займала пасады члена нацыянальнага бюро сацыялістычнай моладзі, старшыні жаночага аддзела партыі (1996—2001) і выдаўца партыйнай газеты «Il-Ħelsien».
З 1998 года абіраецца ў Парламент Мальты ад Лейбарысцкай партыі Мальты. У сакавіку 2013 года ўвайшла ва ўрад Джозефа Муската як міністр па справах сям’і і сацыяльнай салідарнасці. У пачатку сакавіка 2014 года прэм’ер-міністр краіны рэкамендаваў яе на пасаду прэзідэнта Мальты, і неўзабаве яна была зацверджана ў гэтай пасады[3]. 4 красавіка Мары-Луіз Калейра Прэка заступіла на пасаду прэзідэнта.
Remove ads
Факты
- Мары-Луіз Калейра Прэка апынулася другой жанчынай-прэзідэнтам Мальты пасля Агаты Барбары[4].
- Мары-Луіз Калейра Прэка з’яўляецца самым маладым прэзідэнтам Мальты[2].
Зноскі
- Marie-Louise Coleiro Preca // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Новым прэзідэнтам Мальты прызначаная Мары-Луіз Калейра Прэка. Архівавана 7 красавіка 2014.
- Мары-Луіз Калейра Прэка стане новым прэзідэнтам Мальты. Архівавана 7 красавіка 2014.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads