Месячнае зацьменне 27 ліпеня 2018 года

From Wikipedia, the free encyclopedia

Месячнае зацьменне 27 ліпеня 2018 года
Remove ads

Ме́сячнае зацьме́нне 27 лі́пеня 2018 го́да — поўнае месячнае зацьменне, першае цэнтральнае зацьменне Месяца з 15 чэрвеня 2011 года. Месяц прайшоў праз цэнтр зямнога ценю. Максімальная фаза зацьмення наступіла а 20:21:44 UTC (23:21:44 беларускага часу).

Thumb
Месяц і Марс, Берлін, 21:18 UTC
Больш інфармацыі Працягласць (гадзіна: хвіліна: секунда), Кантакты (UTC) ...

У момант зацьмення Месяц знаходзіўся побач са злучэннем з Марсам, прычым на гэты час прыпала вялікае процістаянне (перыгелійная апазіцыя) Марса, даволі рэдкая падзея, якая паўтараецца з перыядычнасцю 15—17 гадоў. Супадзенне настолькі працяглага поўнага месячнага зацьмення з вялікім процістаяннем Марса адбываецца аж раз на 25 тысяч гадоў[1].

Паколькі зацьменне з’яўляецца цэнтральным і, апроч таго, адбылося ля апагею арбіты Месяца, дзе ён рухаецца па нябеснай сферы найбольш марудна, яно стала самым доўгім поўным месячным зацьменнем у XXI стагоддзі[2]. Агульная працягласць поўнай фазы складла каля 103 хвілін[2][3], што ўсяго на 5 хвілін менш за максімальную тэарэтычна магчымую працягласць.

Гэта зацьменне стала другім поўным месячнвым зацьменнем у 2018 годзе, пасля зацьмення, што адбылося 31 студзеня. Наступнае месяцавае зацьменне адбудзецца 21 студзеня 2019 года.

Remove ads

Бачнасць

Зацьменне было цалкам бачна ва Усходняй Афрыцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, а таксама ў Антарктыдзе. У Паўднёвай Амерыцы, Заходняй Афрыцы і Еўропе зацьменне пачалося пры ўзыходзе Месяца, ва Усходняй Азіі і Аўстраліі — наадварот, пры захадзе. У Паўночнай Амерыцы зацьмення не было бачна ўвогуле.


На карце бачнасці можна заўважыць, што ў Еўропе, Заходняй Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы розныя фазы зацьмення назіраліся падчас узыходу Месяца; ва Усходняй Азіі і ў Аўстраліі — падчас заходу Месяца. У цэнтры карты (Усходняя Афрыка, Антарктыда, Індыйскі акіян, Цэнтральная Азія, Усходняя Еўропа) было бачна ўсё зацьменне. У раёнах, залітых цёмна-шэрым колерам, зацьменне не назіралася. Лініі адзначаюць моманты пачатку фаз зацьмення, якія супадаюць з узыходам ці заходам Месяца:

  • P1 — пачатак уваходжання Месяца ў зямны паўцень (пачатак паўценевага зацьмення);
  • U1 — першы кантакт Месяца з ценем (пачатак частковага ценевага зацьмення);
  • U2 — поўнае ўваходжанне Месяца ў цень (пачатак поўнага ценевага зацьмення);
  • U3 — пачатак выхаду Месяца з ценю (канец поўнага ценевага зацьмення);
  • U4 — поўны выхад Месяца з ценю (канец частковага ценевага зацьмення);
  • P4 — поўны выхад Месяца з паўценю, канец зацьмення.
Remove ads

Тлумачэнне

Thumb

Наступнае мадэляванне паказвае прыкладны выгляд Месяца ў Паўночным паўшар’і, які праходзіць праз цень Зямлі падчас гэтага зацьмення. Яркасць Месяца ў паўценю перабольшаная. Паўднёвая частка Месяца праходзіць бліжэй да цэнтру ценю, таму будзе выглядаць цямней і большая за чырвоную.

Месячнае зацьменне ўзнікае, калі Месяц праходзіць унутры зямнога ценю. З пачаткам зацьмення Зямля злёгку зацямняе Месяц, а затым цень пачынае «пакрываць» частку спадарожніка, афарбоўваючы яго ў цёмна-чырвона-карычневы колер (які можа мець розныя адценні, ад цёмна-карычневага да цёмна-чырвонага ў залежнасці ад атмасферных умоў). Месяц выглядае чырванаватым з-за рэлееўскага рассейвання (той жа эфект, які прымушае Сонца пры ўзыходзе і заходзе здавацца чырвоным), ён знаходзіцца ў зямным ценю, яго не дасягаюць прамыя сонечныя прамяні, але ён асветлены слабым святлом, рассеяным зямной атмасферай.[4]

Remove ads

Фотагалерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Два редких астрономических явления можно будет наблюдать 27 июля (руск.). ТАСС (26 ліпеня 2018). Праверана 26 ліпеня 2018.
  2. Сёння беларусы ўбачаць самае доўгае поўнае зацьменне Месяца ў 21 стагоддзі . Сайт «Наша Ніва». «Наша Ніва». Праверана 27 ліпеня 2018.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
  4. Fred Espenak. Visual Appearance of Lunar Eclipses. NASA. Праверана April 13, 2014.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads