Мнаганожка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мнаганожка, Папараць[1] (Polypodium) — род папарацей сямейства мнаганожкавых.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя эпіфітныя і наземныя расліны з доўгім галінастым карэнішчам, густа ўкрытым бурымі ланцэтнымі лускавінкамі. Вышыня звычайна 20–80 см. Скурыстае чаранковае лісце адыходзіць ад яго радамі (адсюль назва). Лісцевыя пласцінкі падоўжана-ланцэтныя, перыста-раздзельныя. Сорусы (кучкі спарангіяў) круглаватыя або авальныя, размешчаны пасярэдзіне ці па краі сегментаў ніжняга боку пласцінкі. Споры прадаўгаватыя, жоўтыя, бугрыстыя. Гаметафіт двухполы, наземны, зялёны.
Remove ads
Пашырэнне
Налічваецца 50-60 (па некаторых звестках, да 150—200) відаў, шырока распаўсюджаных амаль па ўсім зямным шары (акрамя Аўстраліі), але пераважна ў тропіках Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Многія віды, якія раней адносіліся да гэтага роду, адносяць да родаў цыятэя (Cyathea), мікраграма (Microcramma), нефралепіс (Nephrolepis), флебодыум (Phlebodium) і інш.
На Беларусі мнаганожка звычайная, або папараць салодкая (Polypodium vulgare), папараць салодкая — від травяністых папарацей, які трапляецца невялікімі групамі па схілах грунтавых агаленняў берагоў рэк, азёр, радзей на пнях, паваленых дрэвах і інш.
Remove ads
Значэнне і выкарыстанне
Дубільныя (у карэнішчах змяшчаюцца таніны), дэкаратыўныя (ёсць садовыя формы), лекавыя і ядавітыя расліны. Некаторыя віды выкарыстоўваюцца ў ветэрынарыі і кулінарыі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads