Мікалай Мартынавіч Мандэльштам

беларускі і рускі ўрач-акушэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Мартынавіч (Нахім Мендэлевіч) Мандэльштам (1826 — 1882) — беларускі і расійскі акушэр-гінеколаг, вучоны-медык, заснавальнік і дырэктар Магілёўскай цэнтральнай павівальнай і фельчарскай школ[1].

Хуткія факты Мікалай Мартынавіч Мандэльштам, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Коўне. У 1826 годзе скончыў медыцынскі факультэт Дэрпцкага ўніверсітэта. Працаваў урачом у Магілёўскай губерні[2].

Прынамсі з 1863 года штатны ардынатар пры падведамных Прыказу Магілёўскіх богаўгодных установах[3].

З 1863 года займаў пасаду сакратара, а пазней і прэзідэнта Таварыства ўрачоў Магілёўскай губерні.

З 15 студзеня 1864 года займаў пасаду акушэра пры магілёўскім губернскім праўленні[4].

З 11 студзеня 1870 года заняў пасаду памочніка ўрачэбнага інспектара там жа[5].

З 19 чэрвеня 1874 адначасова з пасадай памочніка ўрачэбнага інспектара ўзначаліў заснаваную ім самім Цэнтральную фельчарскую школу ў Магілёве.

Remove ads

Сям’я

Быў жанаты з Верай Восіпаўнай Іофе.

Мелі чатырох сыноў і дачку:

  • Мартын  (руск.) (1872—1947) — савецкі партыйны дзеяч, гісторык, рэвалюцыянер
  • Аляксей (1881—?) — урач. Яго сын — Леў Аляксеевіч Мандэльштам, прафесар Саратаўскай сельскагаспадарчай акадэміі  (руск.).
  • Мікалай (1879—1929), рэвалюцыянер і партыйны дзеяч, загадчык аргаддзела Баўманскага райкама РКП(б) Масквы (1922), загадчык аддзела агітацыі і прапаганды Маскоўскага камітэта ВКП(б) (1926—1928), адзін з арганізатараў Галоўэлектра.
  • Андрэй  (руск.) — юрыст, дыпламат, спецыяліст у галіне міжнароднага права.
  • Яўгенія — урач, у гады Грамадзянскай вайны служыла ў белых войсках Паўночнага фронту (да 25 жніўня 1919 г. пры штабе Галоўнакамандуючага войскамі Паўночнай вобласці), затым праз Нарвегію эмігравала ў Францыю.

Пляменнік М. Мандэльштама, Леапольд Эмільевіч Мандэльштам (ням.: Leopold Mandelstamm, 1839—1913) — рыжскі ўрач-афтальмолаг і вучоны-медык.

Remove ads

Зноскі

  1. Жизнь и деятельность Н. М. Мандельштама // К. Ш. Кугель // Материалы 10-й Республиканской конференции по истории медицины и здравоохранения Минск, 23 сентября 2004 г. ― Минск, 2004. — С. 84—85.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads