Мікалай Сцяпанавіч Дароўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Сцяпанавіч Дароўскі (нар. 1 мая 1924, Курская вобласць — 25 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Хуткія факты Мікалай Сцяпанавіч Дароўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Са жніўня 1943 года ў дзеючай арміі. Змагаўся на Варонежскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах у 67-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі.

Вызначыўся ў ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі на тэрыторыі Беларусі.

24 чэрвеня 1944 года рота пад яго камандаваннем на падручных сродках пад агнём праціўніка фарсіравала Заходнюю Дзвіну каля вёскі Узрэчча, захапіла плацдарм і на працягу ночы з 24 на 25 чэрвеня ўтрымлівала яго. Загінуў 25 чэрвеня 1944 года, адстойваючы плацдарм.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 года[1].

Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Узрэчча[2].

Remove ads

Зноскі

  1. ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads