Мікіта Рыгоравіч Кавалёў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікіта Рыгоравіч Кавалёў
Remove ads

Мікіта Рыгоравіч Кавалёў (20 снежня 1909 — 10 мая 1978) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Хуткія факты Мікіта Рыгоравіч Кавалёў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Мікіта Рыгоравіч Кавалёў нарадзіўся 20 снежня 1909 года ў вёсцы Майскае (цяпер — Жлобінскі раён Гомельскай вобласці). Пасля заканчэння трох класаў школы працаваў шафёрам у Жлобіне. У 1931 годзе Кавалёў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. У 1937 годзе скончыў Ульянаўскае танкавае вучылішча. З лютага 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да лістапада 1943 года гвардыі маёр Мікіта Кавалёў камандаваў батальёнам 21-й гвардзейскай танкавай брыгады 5-га гвардзейскага танкавага корпуса 38-й арміі 1-га Украінскага фронта. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

1 лістапада 1943 года падчас баёў на плацдарме на заходнім беразе Дняпра ў раёне вескі Новыя Пятроўцы Вышгарадскага раёна Кіеўскай вобласці Украінскай СССР батальён Кавалёва вызваліў гэтую вёску, знішчыўшы пры гэтым 11 танкаў, 2 самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, 14 мінамётаў, 12 гармат. У перыяд з 3 па 8 лістапада 1943 года батальён знішчыў яшчэ 6 варожых танкаў, 50 гармат і мінамётаў, 124 кулямёта, вялікую колькасць іншай баявой тэхнікі і жывой сілы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 красавіка 1944 года гвардыі маёр Мікіта Рыгоравіч Кавалёў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1].

Потым Кавалёў удзельнічаў у савецка-японскай вайне. Пасля яе заканчэння працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1945 годзе скончыў курсы ўдасканальвання каманднага саставу, а ў 1953 годзе — Ленінградскую вышэйшую бранятанкавую школу. У 1955 годзе у званні плкоўніка быў звольнены ў запас. жыў і працаваў у Мінске. Памер 10 мая 1978[1].

Быў таксама ўзнагароджаны двумя ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, шэрагам медаляў[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Ковалёв Никита григорьевич (руск.). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2013. Праверана 15 кастрычніка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads